"Аватар" меньш чым за 20 дзён зарабіў мільярд "зялёных"

Jan 06, 2010 14:55



Гэта пяты фільм за ўсю гісторыю кіно, які зарабіў больш за 1 мільярд даляраў.

Зрабіў свой унёсак у зборы "Аватара" і я. На сёняшні дзень яны складаюць 25 даляраў амэрыканскіх. Думаю, што павялічу зборы яшчэ мінімум на 12,50$, схадзіўшы ў трэці раз ;)

Першыя два былі адпаведна ў Нью-Ёрку і Філядэльфіі.

Падчас першага прагляду давялося абыйсьці палову Манхэтана, каб патрапіць на той, дзе яшчэ былі квіткі на 3D. Але гэта таго сапраўды каштавала! Тры баксы, не прапісаныя ў кошце на ўваходзе, яшчэ садралі з карткі, за акуляры. Бізнэсмэны фігавы...

Уражаньні ад прагляду - проста феерычныя. Можа, яшчэ і з-за таго, што ўпершыню давялося схадзіць у 3D, але такога захапленьня ад менавіта тэхнічных эфектаў у мяне не было бадай яшчэ з дзіцячых успамінаў пра шварцоўска-кэмэранаўскія "Тэрмінатары" і яго ліквіднага Т-1000. Пару разоў так і хацелася заваліцца ў зялёную траву ды прабегчыся па дрэвах з галоўнымі героямі па іх Пандоры :)



Пасьля Новага году вырашыў з сябрамі схадзіць яшчэ раз. І ўражаньняў было яшчэ больш, чым падчас першага прагляду. На гэты раз дарэчы ізноў давялося ўбачыць перад сабой надпіс "Sold out". Але чаканьне трохгадзіннае хутка праляцела ў гутарцы з сябрамі-беларусамі. Прывітаньні - Менску і Наваполацку!

Плюс яшчэ і ў гэты дзень прайшо развіртуаленьне з салігоркай Наташай з Філы. Нас салігорцаў ужо тут чатыры :)

Усім раю наведаць гэты фільм менавіта ў 3D-фармаце. Лепш дачакацца адкрыцьця новага кінатэатру ў "Менску" ("Кіеў" першы сэанс правядзе, наколькі вядома, 12-га студзеня).

Кэмэрану - пяць з плюсам.

"Рукапіс"-та аватарны (на іглішы) быў ім створаны яшчэ 15 гадоў назад.

image Click to view



"Тытанік", беражыся ;)



Арміям - не! Жывіце ў гармоніі з самім сабой і навакольлем!

Беражыце сябе, сваю Пандору і блізкіх ды далёкіх вам пандораўцаў :)

Беларусы замежжа, ПіяР, Салігорск, ЗША, салігорцы, кіно, мастацтва, Кіеў

Previous post Next post
Up