Заcталося толькі паслухаць не кавалачкамі (
яны выкладзены на афіцыйнай старонцы сайту), а цалкам.
Завіхрыстым крыху выдаўся мой шлях да гэтага альбому. Спачатку - прагляд у сеціве музычнай праграмы "Кухня" Зьміцера Падбярэзскага (дзе пабачыў дарэчы ў праграме пра Філа Чмыра з "Драмс Экстэзі" свайго добрага знаёмага з аднаго патоку наргасаўскага!), потым - чытаньне навінак (не той супэровай газэты, нажаль, а :) сайту "
Эксперты.бай". Парачка інтэрвію, агляд новага гурту былога "песьняра" і г.д. А потым - тум-ту-ду-дум - барабанны бой - заўважыў яго -
імя аднаго з сваіх любімых гуртоў і агляд іх новага альбому.
Такім чынам, 29 траўня па беларускім часе да майго пакою ў Злучаных дайшло толькі ўноч з 10-га на 11-е ліпеня :)
Пасьля сямігадовага перапынку "Vicious Crusade" выдае чарговы шосты - пасьля Life That Kills, Faces of Vice, The Unbroken, Messiah... Isn`t Me? ды Forbidden Tunes - альбом "Freedom Comes".
Упэўнены, пара наступных дзён ці тыдняй пройдзе пад гукі вішэсаўскіх
Land Of Lakes, Pariah,
Theodore's Song, Polka,
Who Are These Men?,
Forbidden Tunes ды іншых.
Ну, а праз месяцок-другі ўжо вернецца хто-небудзь са знаёмых з вакацый на роднай Беларусі :)
...З новым альбомчыкам!
upd: live-відэа песьні "Hellbound" з новага альбому.
Click to view