На мегапрэстыжным турніры ў Маямі з прызавым фондам 4,5 мільёны даляраў беларускія тэнісісты выйгралі адразу два тытула.
Вікторыя Азаранка адолела ў фінале, як гаворыцца, у адну касу 5-разовую пераможцу гэтых спаборніцтваў, 10-разовую турніраў Вялікага Шлему першую ракетку сьвету амерыканку Серэну Ўільямс.
Макс Мірны пасьля працяглага перапынку ізноў перамог у пары. На гэты раз - разам з ізраільцінам Эндзі Рамам яны адолелі аўстралійскі дуэт Эшлі Фішэр/Стэфан Хас.