Праграма мерапрыемстваў да сьвяткаваньня Дня Волі ў Ню-Ёрку

Mar 18, 2009 00:37

Запрашаем усіх беларусаў, якія пражываюць паблізу Ню-Ёрку, прыняць удзел у адзначэньні нашага Нацыянальнага Сьвята - Дня Волі.




У нядзелю 22 сакавіка а 10-й раніцы ў Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне распачнецца Сьвяточнае багаслужэньне.
Адрэса: 401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY 11217, USA

A 11-й гадзіне адбудзецца сьвяточная акцыя каля будынку ААН, прысьвечаная 91-й гадавіне абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Мэтай акцыі таксама зьяўляецца падтрымка людзей, якія змагаюцца за свабодную незалежную Беларусь і за разьвіцьцё нашай роднай краіны як дэмакратычнай дзяржавы.
Адрэса: 760 United Nations Plaza, New York City, NY 10017 (паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue, насупраць будынку ААН).

А 13-й гадзіне ў Беларускім музэі ў Ню-Ёрку пройдзе ўрачыстае адкрыцьцё выставы "Мастацтва супраць дыктатуры".

Пасьля сьвяточнага абеду адбудзецца прагляд дакументальна-публіцыстычнага фільму Ўладзіміра Арлова, Юрыя Хашчавацкага і Алега Дашкевіча "Дзень Волі".
Адрэса: 401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY 11217, USA

Парахвіяльная Рада Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага, www.belaoc.org
Беларускі Моладзевы Рух Амерык, www.belmov.org
Рада Беларускага музэя, www.belmuseum.org

Беларускі Музэй у Ню-Ёрку, БелМув, ЗША, Беларусы замежжа, Беларусь

Previous post Next post
Up