Яшчэ адным мільянерам-беларусам стала больш

Jan 28, 2009 21:22

Алетычнай камісія штату Каліфорнія абвешчаны заробкі байцоў, якія сустракаліся ў баях "Day of Reckoning" 24 студзеня ў палацы "Хонда Цэнтру" што ў Анахайме.

Выступіўшыя ў галоўным баі дня Фёдар Емельяненка (Расея) і Андрэй Арлоўскі (Беларусь / ЗША) зарабілі адпаведна 300 тысяч і 1,5 мільёны даляраў. За перамогу ў паедынку расейцу не было прадугледжана дадатковых выплат. У той час, калі б перамогу атрымаў беларус, ён бы зарабіў яшчэ 250 тысяч "зялёных".



"Удар, удар... Ещё удар... Опять удар - и вот" ...

Трэба заўважыць, што ў выплаты ня ўключаны бонусы спарцменам за колькасьць тэлевізійный праглядаў трансьляцыі і іншыя пазначаныя ў асабістах кантрактах пункты.

"Малая" сума выплат непераможнаму Фёдару Емельяненку выглядае такой толькі, калі глядзець на адзінаразавую выплату за бой. Хутчэй за ўсё, яму па кантракце была зроблена выплата "за падпісаньне пагадненьня" (часьцей за ўсё яны заключаюцца на некалькі баёў), таксама Фёдару пералічаць сумы заробленыя кампаніяй за колькасьць купленых гледачамі тэлевізійных праглядаў трансьляцыі бою. Сума за гэты бой, заробленая Емельяненкай зьвестках СМІ, складае каля 1,2-1,3 мільёнаў амэрыканскіх даляраў.

Як і ў любым іншым спорце ў ЗША, паведамленьне такой інфармацыі адбываецца згодна з заканадаўствам краіны (прамоўтары абавязаны паведаміць лічбы адпаведным структурам штатаў).

Агулам на ўсе баі AFFLICTION "Day of Reckoning" было выдаткавана 3 мільёны 308 тысяч даляраў. Усе сумы - на сайце "MMAWeekly".

Такім чынам Андрэй Арлоўскі трапіў у сьпіс беларускіх спарцмэнаў, зарабляючых за год больш за 1 мільён даляраў. Зараз беларускі баец, па маіх назіраньнях, там знаходзіцца ў ганаровай кампаніі з футбалістам Аляксандрам Глебам ("Барсэлона", Каталонія / Гішпанія) ды хакеістамі Русланам Салеем ("Каларада", Дэнвер, ЗША), Аляксеем Калюжным ("Дынама", Масква, Расея) ды Андрэем Касьціцыным ("Манрэаль", Канада).

Пры спрыяючых абставінах і такім жа класным тэнісам, які дэманструе Вікторыя Азаранка (у 2008-м годзе зарабіла каля 750 тысяч даляраў) напачатку гэтага году, сьпіс можа папоўніцца і прадстаўніцай цудоўнай паловы чалавецтва.

Спадзяюся, хто-небудзь яшчэ падцягнецца.

Фёдар Емельяненка, Андрэй Арлоўскі, беларусы замежжа, спорт, ЗША, Беларусь, ЛЕПШЫR!, грошы

Previous post Next post
Up