![](http://pics.livejournal.com/dvamama/pic/00001bx1/s640x480)
У Дамініка - брацік, якому зараз ужо тры з паловай месяцы. Міраслаў.
Два тыдні таму Міраслаў заўважыў свае рукі, але асабліва на іх не заглядваўся. Ну, пралятае там нешта міма. А зараз ён спрабуе ўхапіцца за ўсе речы, якія ён бачыць - цацкі, маміны пальцы, нос брата.
Сёння спрабаваў ухапіць мядзведзіка, які намаляваны на сцяне. Не атрымалася.