Дамінік

Mar 13, 2010 21:39

Дамінік ужо рэагуе на будучае з'яўленне браціка (ці сястрычкі). І гэтых рэакцый ужо некалькі:
першая - мама, паглядзі, я ляля ў жывоціку. І забіраецца пад маю кофту, паліто, світар.
другая - мама, давай купім браціку гэтую цацку, а мне гэтую.
трэцяя - тлумачыць іншым: мама ўжо нарадзіла браціка і мы яго прадалі.
чацьвёртая - замест размовы пачынае люліць і плакаць, як ляля, махаць рукамі і нагамі (як быццам бы не размаўляе і не ходзіць)

Дамінік

Previous post Next post
Up