авоюшкі

Jan 04, 2011 13:01

авоюшкі-авой!
яно існуе!
зьнікла ад мяне на гады, каб усплысьці ў кабінеце местачковага хірурга
саколка! СА-КОЛ-КА
- А саколку  здымаць?
каб дзядок загаварыў на лаціне , я б ня так зьдзівілася, шчыра, бо тую саколку чула пару разоў ад наноў навернутых беларускамоўных і пасьля выгнала з свайго лексыкону як незразумелую з паходжаньня і дзіўнаватую з гучаньня

а лядашчы стары з паламанай рукой пад зашмальцаванай майкай на маех вачах ператварыўся ў аграменнага аўтарытэта :))))

словы

Previous post Next post
Up