Dec 31, 2010 17:19
Я напьюся шкіпідару
І пайду я пьяна-пьяна
Да каляднае ялінкі.
Там зіхоткія галінкі
Паламнеюць агмянямі,
Жарам мяне абдымаюць,
Голкамі ускрозь працінаюць.
Я з запалам акунуся
Ў гарачыя абдоймы,
Каламесаю сплыву ўся
Бруднаю чырвонаю.
Чорнай лавай заліюцца
Думак-мар абшары
І загінуць ў пажары
Мроі мае марныя