May 21, 2010 22:31
У мінулыя выходныя бабулька ўсе вушы пражужжала навінай, што на наш дом ў вёсцы прызямліўся бусел. Сядзеў, чысьціўся, аглядаўся. Ну вядома ўсім, да чаго гэтая прыкмета. У мінулым годзе ў суседзяў на хату селі два буслы. Цягам года нарадзілася двойня. Ну а цяпер вось тыпу ў нас мусіць быць папўненьне. Маім бацькам пазнавата, цётка не плянуе, і так два дзіцяці ёсьць. Застаюся я. Ну здрасьце вам с кістачкай. Не зьбіраюся, прынамсі ў бліжэйшых гадоў 5-10. (Цікава, колькі мільёнаў людзей нараджаюць без усялякіх буслоў...)
А заўчора ў Драздова быў з рабочымі. Замяралі два шклопакета, якія будуць пераўсталёўваць. І якое маё было зьдзіўленьне, калі ў адным з пакояў, з-пад цэглы, прыкрытай плёнкай, выпархнула птушка. А пад самой плёнкай было знойдзена гняздо з пяцьцю ці шасьцю яйкамі. Пры чым тэарэтычна контур дома замкнёны, ніякіх дзірак не павінна было застацца. Але ж...
Шмат думаў, да чаго бы гэтая прыкмета.
бягучае