роварнае

May 17, 2010 23:17

Па дарозе на офіс шлях ляжаў праз шырокавядомую веладарожку. Ранішні пост пра яе ў мінск_бае, дарэчы, назьбіраў 564 камэнта, пры чым большую палову за першыя чатыры гадзіны. Але пра сабж. Зпраспекта зьвярнуў да ракі і паехаў ад Журавінкі да стэлы.

Толькі я хацеў парадавацца за адукаванасьць і разумнасьць мінакоў, якія спакойна ішлі побач па тратуары, як натрапіў ля Нямігі на Сьв.Троіцу гапарэй. Там стаяць шапікі пракату катамаранаў задам да дарожкі і як бы падзяляюць на дзьве часткі дарожку і тратуар. Дарожка прамая, пад уклон. Набіраю хуткасьць і бачу гэтых трох. Ідуць насустрач, але па адной палове дарожкі. Пры маім набліжэньні расьцягваюцца на ўсю шырыню, тармажу, пярэдняе кола спыняецца акурат ля нагі аднаго, крычу пра веладарожку, у адказ толькі ляніва-добразычлівае "ладно уже, давай проезжай".
Еду далей. Ідуць яшчэ дзьве курыцы паралельна са мной, то бок задам да мяне. Павольненька так, зноў жа на ўсю шырыню дарожкі. Побач пусты тратуар, метраў 5 шырынёй. Ладна, думаю, зьніжаю хуткасьць, пакатваю метраў на 10, крычу "сойдите с дорожки. тротуар справа". Божа мой! Як яны ўзвізгнулі, як падскокнулі! Кінуліся, праўда, налева, але ладна. Я нават не чакаў такой рэакцыі. Ці то гаркнуў так, ці то што... але рогату даставілі.)

Зрэшты, у астатнім неяк так абсалютна спакойна прайшло, раварысты на дарожке, пешыкі на тратуары. Можа і сапраўды штосьці ў мазгах зварушыцца?

А яшчэ набыў сабе цацак. Велакамп'ютэр, пярэдні ліхтар і змазку для цэпі. Цяпер ня прыйдзецца па мапе глядзець, колькі наматаў, і спакойна езьдзіць увечары. Яшчэ б задні ліхтар, флягатрымальнік і яшчэ кой-чаго па дробязі.

бягучае

Previous post Next post
Up