Jun 17, 2009 23:09
***
- Тата, тата, а як я зьявіўся на сьвет?
- Ну, ведаеш, ёсьць такія бальніцы, дзе можна абраць сабе немаўлятку. Вось мы з тваёй матуляй аднойчы пайшлі і абралі цябе.
- Праўда?
- Ну канешне праўда, родны!
***
- Ну і чаму ты сказаў, што атрымаў за кантрольную чатыры, хаця настаўніца мне сказала, што ты напісаў на два? Хлусіць - гэта кепска! Ніколі так не рабі!
***
Спачатку людзі хлусяць, каб абарніць дзіця немавед ад чаго, потым вучаць, што хлусіць нельга.
А ўрэшце рэшт, калі ты кажаш чалавеку праўду, ён абураецца замест таго, каб проста прыняць яе да ўвагі.
Навошта казаць "у мяне шмат спраў" замест "я не хачу", "я стаміўся, давай пагаварым потым" замест "я не хачу гэта абмяркоўваць", "я падумаю" замест "не", "давай застанемся сябрамі" замест "ты мне не падабаешся і лепш нам ня бачыцца" і г.д.? У сьвеце і так хапае хлусьні, плётак, недагаворанасьцей - усяго таго, што дыпляматычна завецца дыпляматыяй. Дык можа лепш не даваць у агульны кацёл сваёй порцыі? Звычайна так усё выглядае прасьцей, больш зразумела і больш шчыра.
думкі,
пытаньні