Пэўна, ёсьць тут сярод сяброў тыя, хто штосьці чуў пра суполку
suc_biel_lit, пра конкурсы, якія там ладзяцца ды пра сустрэчы, на якіх раздаюцца сланы за правільныя адказы на конкурсах, а яшчэ на якія запрашаюцца розныя цікавыя людзі?
Сёньня, 17 чэрвеня, адбудзецца адна з такіх сустрэч у кавярні "Валерыя" на вул.Валадарсакага, 7, пачатак а 18:00.
Акрамя мяне, арганізатараў і іншых пераможцаў там будуць прысутнічаць і выступаць:
- Уладзімер Арлоў,
- Валерыя Кустава,
- Юрась Барысевіч,
- Віка Трэнас,
- Анатоль Івашчанка.
Таксама наўпрост на месцы будуць разыграны яшчэ некалькі цікавых (спадзяюся) кніг.
Уваход вольны, але пажадана замовіць якуюсь каву ці піва, грошы зь якіх пайдуць у кошт арэнды залі.
Прыходзьце, паслухаеце разумных людзей і разьвіртуалізуецесь.=)