(no subject)

Nov 29, 2008 02:18

А я працягваю маўчаць,
хаця словы мне як паветра.
А я працягваю стаяць,
Хаця крокі мне як вада.
І я закрываю вочы,
ад таго, што тут бачу,
і я закрываю вушы,
ад таго, што тут чую.
І я адчыняю дзьверы,
каб нарэшце пайсьці і сказаць,
але працягваю стаяць,
з закрытымі вушамі і вачыма,
і моўчкі глытаць
шалёныя кроплі
прыпозьненага кіслароду.

выкрунтасы сьвядомасьці, непатрэбнае, жыцьцё

Previous post Next post
Up