Oct 15, 2008 01:15
моск патрабуе моцных наркотыкаў.
дорогу перабягаюць чорныя коткі, а сонца прымушае доўга швэндацца па вузкіх вуліцах і старых дворыках. бела-аранжавы шалік і шапка жоўтых валасоў - гэта я! свае запаветныя куточкі, свае зацішныя ўслончыкі і кавалкі сіняга неба. і сонца дорыць цяпло, і пустка запаўняецца сьвятлом.
і мне здаецца, што ўсё гэта толькі здаецца.. галасы людзей правальваюцца ў іншае вымярэньне - хто яны? навошта яны? сонца, выпаўзаючы з-за хмаркі дзейнічае не горш за "грыбочкі" - размалёўвае реальнасьць у колеры гламурнага журналу, прамушае спалохана глядзець на ненатуральна зялёную траву, што па-добраму і па-сяброўску махае лапікамі... аблокі гайдаюцца, то зьнікаюць, то зьяўляюцца зноў так, што я не пасьпяваю за імі.. я фоткаю свой даўжэзны цень на асфатьле, на тратуарный плітцы, на залісьценнай траве.. мой сілуэт у спадніцы нагадвае прывід гатычнага мага, ды толькі яркі дзень не дае ўяўленьню ісьці далей.. фотак раблю многа, і раптам палохаюся ад той думкі, што я памнажаю сама сябе, што гэтыя цені, такія розныя, зараз выскачаць з карткі і запатрабуюць адказу, навошта я пусьціла ў жыцьцё столькі клонаў..
па вадзе плыве бутэлька з-пад піва, я доўга яе не заўважаю, а потым дзіўлюся, што яна ўжо раней заўважыла мяне, і я ўжо там - за зялёным шклом маленькае стварэньне гляжду на бурбалкі вады навокал і радуюся, што трывалае шкло мяне выратуе ад ціску брудный вады, у якой караблямі праплывае сьмецьце, і зьнічкі-апалкі пагасаюць адразу, з тонкім далікатным шыпеньнем. дарэчы апалкі, як дэльфіны - размаўляюць, толькі па-свойму.. яны бываюць мужчынай і жанчынамі, яны таньчаць у парах - Winston з Каронай, Kent з Астрай, Сamel з Прымай.. правільна, усё як у жыцьці - небагатыя мадамы жадаюць падчапіць перспектыўнага кавалера... яны мёртвыя, лепей за нас жывых... яны... але тут бутэлька тоне, я, глытаючы хімічную ваду, за валасы цягну сябе з вады і выбіраюся на бераг пагрэцца.
5 гадзін вечара на зламаным тэлефоне. цік-так, цік-так...потым была адна гадзіна ўнівера - і тое цяжка.
калі сьцямнела, было ўжо позна.. шалік ў спадніцы пабег у кіно, каб глядзець халяўныя фільмы на незразумелай мове. з вакна лезла іншая рэальнасьць.. зялёны дворык, нібы балота. іх так многа сярод нас. халоодна... людзі так хацяць са мной паразмаўляць! нават у секту запрашалі.. я усьміхалася, уяўляючы іх не тут, а там.. яны насамрэч былі за шклом.. слова іхнія, і мае адказы, прапаўзалі ў сьвядомасьць толькі праз які дзесятак адзінокіх крокаў. сьмешна, да болю сьмешна... на вуліцах многа міліцыі; піва, дзякуй Богу, не прадавалі.. а соку не хацелася..
бегаць ад людзей сярод людзей - гэта цяжка.
а моск патрабуе больш моцных наркотыкаў, чым можа яму даць пакінутае ў адзіноце ўяўленьне.
жыцьцё,
настрой