Oct 14, 2008 05:44
і яшчэ мне варта было б пераглядзець свае погляды на жыцьцё. прыняць увесь той сум, што маецца тут. і тое - мне яно сум, таму што з маімі прынцыпамі разыходзіцца.
хочацца, блін, каб усё было па добраму, каб людзі не баяліся адзін аднаго, не хітравалі, а радаваліся... але тут пакуль не прымеш правілы гульні - не выжывеш. як сьнег на галаву тое, што трывалы сьветапогляд мінулых гадоў - усё сыплецца..
{deleted}
цынізму тут стала ў мільёны разоў больш. на мяне гэта дрэнна дзейнічае. не-цынізм не пракаціў, на жаль. спадзявацца альбо адмовіцца наогул? верыць у лепшае альбо забіць на такое "лепшае"? сёньня такая ноч, што гэтыя жыццёва-істотныя пытаньні магла б вырашыць манетка. так, самае страшнае тое, што мне усё роўна. я ведаю, што ёсьць і трэці варыянт - я прывыкну, О_О талерантнасьць і вялікая цярплівасьць...!
а гэта ЖЖ. гэта адкрыты пост. у якім нават без чытаньня паміж радкоў усё зразумела.
гутаркі з сабой