Першы тыдзень у Х'юстане

Feb 26, 2012 02:51


Гатэль.


Гатэль, у якім я павінен жыць месяц - выклікае станоўчыя пачуці. Прыветлівы персанал (у асноўным афраамерыканцы ды індусы), вялікі пакой, кухня і кандыцыянер. Быў вельмі уражаны утульнасцю - асабліва калі улічыць, што гэта мая першая шматдзенная камандзіроўка і першая самастойная вандроўка без заплечніка. У пакоі ёсьць прыбіральня і душ, лядоўня, мікрахвалёўка, кававарка, рондаль ды патэльня, вялікі ложак, стол.  





Першы дзень. Паездка на працу.
У першы ж дзень мне трэба было зрабіць вельмі шмат: звязавацца з сваякамі і начальнікамі на працы, каб паведаміць што я на месцы. Таксама мне прыбыў ноутбук, на які трэба было ставіць вінду і усё-усё-усё, трэба было ехаць на працу, удзельнічаць у нарадах, рабіць пропуск. Шмат усяго навальвалася разам з усведамленнем, што я ужо у Амерыцы і гэта іншы кантынент...
Вандроўка на працу, канешне ж, была няудалай - я каля 3 раз праязджаў паварот, а навігатар настойліва вёз мяне некуды у лес.
На 4 раз я не вытрымаў і паехаў як едзіцца - пры гэтым ледзь не зрабіў у дтз, калі моцна расхваляваўся з-за таго, што не магу знайсці дарогу. Заехаў у прыватны сектар і марудна шукаў, у каго б спытаць дарогу (эмоцый было шмат шчэ і з-за таго, что я не быў упэўнены у сваёй ангельскай, як і ва усім астатнім). Патрапіўся пенсіянер, які выкідаў смецце і цярпліва патлумачыў мне (2 разы!) куды мне трэба ехаць. На што я адказаў, што ужо 3 разы там ездзіў і нічога не знайшоў. Ён параіў праехаць наперад па Хайвэю і развярнуцца - мо так я лепш разбяруся. Але пасля размовы я супакоўся, узяў сябе у рукі, выключыў навігатар і паехаў па памяці. І на дзіва трапіў куды трэба! А трэба мне было у Compaq Centre.




Месца працы. Compaq center

Архітэктурна Compaq Centre - гэта шэраг будынкаў, якія злучаюцца у 2 канцэнтрычных кола і звязаны паміж сабою галерэямі. Будынак сапраўды уражвае - дастойны філіал транснацыянальнай карпарацыі.




Унутры - не менш манументальна.



Раней гэта была выключна вытворчасць персанальных кампутараў і сервераў, якая належала найвялікшай карпарацыі па вытворчасці кампутараў у сусвеце. Пасля яна злілася з HP, шчэ адной вялікай і магутнай карпарацыя, якая і стала кіраваць комплексам. У 2009 частка будынку была перадана каледжу. Як кажуць амерыканскія калегі па працы - аптымізацыя выдаткаў, перанос вытворчасці за межы 1 сусвету, высокі кошт на арэнду у горадзе...

Калі знаходзішся на працы - амаль не выходзіш на вуліцу. Усе у памяшканні - пераходы паміж будынках, кафе, месцы для адпачынку, стаянка для машыны...




Мае працоўнае месца - ноутбук, манітор, стул 2 стала. У амерыкі праграмісты працуюць у так называемых Box'ах, у каробках. Вялікі перабудаваны цэх, у якім шмат шмат каробак. Адзін-аднога амаль не бачыш - але вельмі добра чуеш. І не 10 чалавек як у Мінску, а усе 100...




Расклад

Расклад у першы тыдзень маёй працы быў прыкладна такі:
1) пад'ем а 2-3 ночы, размовы з калегамі з мінску (там пачатак працоўнага дню),
2) каля 4-6 раніцы - іду спаць
3) пад'ем а 8 - 8 30, душ, кароткі сняданак
4) з 9 да 11 -нарады па тэлефоне, сувязь трымаў з гатэлю.
5) а 11 30 = 12 30 - я на працы.
6) 13 20 - абед у сталоўцы
7) дамой а 9-11 вечара
8) сон да 2-3 ночы

У першы тыдзень было шмат размоваў як з калегамі па працы, так і з Сашай, сваякамі. Майка дужа вялікага энтузіазму размовам праз скайп не надала: ))

Сябрам, сваякам, калегам было цікава, як я устроіўся і што увогуле адбываецца - таму я вырашыў пісаць блог.

Адаптаваўся да новых умоў хутка - але першыя 2 дні былі цяжкія, хацелася спаць а 15 00 - 18 00 (па мінскім часе - 24 00 - 3 00), прачынаўся а 2-3 (па мінску 11-12) дасткова лёгка.

Ежа

З ежай таксама усё вырашылася хутка - гугл дапамог знайсьці асноўныя крамы, якія прапаноўвалі вегетарыянскае меню. Гэта найперш індыйская і мексіканская кухня. Таксама я распытаў у індуса з галоўнага сталу гатэля, дзе можна паесьці - ён распавёў пра цудоўнае дэмакратычнае італьянскае кафэ непадалёк. Але пра ежу у Амерыцы - у асобным артыкуле.

Экалогія

У першы тыдзень у мяне быў стрэс, ад таго колькі розных аднаразовых рэчаў і упакоўцы я павінен выкарыстоўваць: у мяне зараз паўпакоі - розныя каробкі, цэлафаны, пакеты. У кавярнях - ў сабой запакоўваюць у спец аднаразавы посуд, пры тым амаль кожны інгрыдыет - у сваёй упакоўцы. На працы каву п'юць таксама з аднаразовых стаканчыкаў. Ежу у кафетэрыі - салаты і гд - таксама упакоўваюць у аднаразовы посуд. У прыбіральні тое самае - папяровыя рушнікі, якіх выкарыстоўваюць шмат.

Агульныя першыя уражанні

Амерыка - краіна высокай хуткасці. Хуткасць тут у машынах, прыгатаванні і спажыванні ежы, у камунікацыях. Вельмі высокі рытм на працы - шмат нарадаў, шмат сустрэч і справаў. Не дзіўна, што GTD (трымай справы зробленымі) як тэхніка нарадзілася менавіта ў ЗША. Яшчэ вельмі моцна давіла антыэкалагічнасць асяроддзя - мае вандроўкі пешшу, любоў тэхасцаў да машынаў, смецце, згрувошчанае пасярод лугу, рэчка-канал, якая падобная на сточныя воды, і спажыванне, якое захлынае - сваім смеццем і усеагульнасцю. Гэтая антыэкалагічнасць нагадала мне Савецкі Саюз.
«Савецкасць» - яшчэ адна рэч, якая бясконца круціцца у маёй галаве падчас знаходжання у Амерыцы. Гэта архітэктура - вялізныя манументальныя будынкі сярод хворага асяродзя, будынкі прамых формаў і вялікіх памераў. Амерыканцы увогуле любяць усё вялікае. Адчуванне звышдзяржавы, якое прасочваецца праз спажыванне, адсутнасць увагі да прыроды і асяроддзя, манументальнасць, высокія хуткасці.
Амерыка - цэнтр сусвету, і гэта вельмі моцна адчуваецца. Тут перамешаны усе народы і этнасы. У крамах - збытак тавараў і культур.

Яшчэ мне падалося, што агарафобія Азімава - у Амерыцы вельмі моцна адчуваецца і цалкам магчыма. Тут можна не выходзіць на адчыненую прастору тыднямі - праца - у памяшканні, дарога да дамову - на машыне, дома - перад тэлевізарам. Выходныя - кафэ, машына, кінатэатр, музей - усё у зачыненай прасторы. Нават у ніжнім горадзе - сярод хмарачосаў - не адчуваецца прасторы і неба, усё заліта бетонам, а неба занятае будынкамі.

Што далей

Яшчэ паспрабую распавесці пра вандроўку у горад і сустрэчу з Окупай, пра мясцовае харчаванне, пра тое, як адзначыў свой дн. Вось такія штукі.

houston, экалогія, trip, america

Previous post Next post
Up