Адбыццё з Мінску
Развітваліся хутка і трохі у мітусні. Праводзілі мяне бацькі - тата і мама, з Майкай і Сашай развіталіся дома. Прыехалі мы за 2.5 гадзіны да адпраўлення. Дастаткова хутка і без праверак патрапіў у залю чакання. Вось яна на фота:
У гэтых залях чакання - і адбываецца асноўная частка вандроўкі. Людзі збіраюцца самыя розныя. Я спачатку ляцеў у Варшаву, гэта значыць вакол былі тыя, хто ад'язджаюць з Беларусі - бізнесмэны ды імігранты.
Шмат думак праносіцца, калі ты выбіваешся з шалёнага патоку жыцьця - ёсьць час пачытаць кніжку, паглядзець у вакно, паназіраць і паслухаць пра што размаўляюць людзі.У залі чакання стаў адчуваць сум па Майкі і Сашы, тое, што еду далёка і Саша сам на сам застаецца з сваім Егу і курсачом-дыпломам.
У аэрапарту амаль адразу убачыў сябе нейкім чужым, не на сваім месцы. Вакол было шмат мажорных дзядзяк, цёцек і іх дзяцей. Былі нейкія дыпламаты - здаецца, італьянцы. Былі беларусы, якія ехалі адпачываць у Швейцарыю, якія ужо засумавалі па Майамі і цеплыні. Дзеці, якія чытаюць нейкія папулярныя коміксы. Бачыў праграмістаў - маладых людзей, падобных на мяне, з маленькімі заплечнікамі пад ноутбук.
Здавалася, у гэтай залі чакання як і не было крызісу - усе шчаслівыя, радасныя і безтурботныя.
Самалёт у Варшаву
Самалёт з Мінска у Варшаву быў прыкладна такім:
З вакна самалёту - гугл-мапа, прыгожая беларуская зямля: ))))
У самалёце трохі пакармілі - польскімі снэйкамі - сам я адмовіўся чамусьці ад бутэрбродаў маці аб чым шкадаваў да самага Чыкага. А вось ужо і напаўпустая заля чакання у Варшаве:
У Варшаўскім аэрапорце - славянскае столпатварэнне. Рускія, украінцы, беларусы, палякі - запакаваныя едуць у Амерыку. Усе узросты, усе катэгорыі. Маладыя з айпадамі. Мамы з дзецьмі і бутэлечкамі. Пасадку чамусь затрымалі - на 1.5 гадзіны. Адразу ж пачалі утварацца чэргі. Дзеці плачуць, маці нэрвуюцца, старыя не могуць трываць. Атмасфера становіцца усё больш гарачай.
І вось аб'яўляюць пасадку. Але не пажывой чарзе - а па нумарах квіткоў. Але людзі усё адно талпяцца - бачна, што нешта агульнае акрамя мовы і выразу твару у нас яшчэ засталося.
Самалёт у Чыкага, Амерыка
Вось ён які унутры, BOEING 767 JET:
Эканом клас у боінгу - гэта нешта. Усе з авоськамі, дадатковым багажом. Усе бягуць займаць добрыя месцы у багажных адсеках. А мне усё пофіг - у мяне сумка праз плячо і не турбуюсься.
Я усё ж галодны - але тут павінны карміць. І кармілі. Мясам, якое я не ем - таму атрымалася вельмі па-аскецкі. Сцюардэсы ходзяць увесь час, прапаноўваюць напоі.
А яшчэ мяне паляк-рускі-украінец частаваў брэндзі. Але я, на яго бяду, не п'ю - таму чыста сімвалічна прымаў стакан і рабіў пару глыткоў. Вось дзе яшчэ адна мульцікультурная глеба ёсьць - на якой уся культура славянаў расце: ))
Палёт цягнуўся каля 10 гадзін, працягласць каля 7525 км. Ляцелася дастаткова легка, 4/7 з усяга часу праспаў. Выйшаў у Чыкага. Дырэктар маёй фірмы папярэдзіў што 2 гадзіны паміж самалётамі гэта не так і шмат - і таму лепш паспяшацца. Так і выйшла: наш самалёт спазніўся, а у Амерыцы рэйс Чыкага-Х'юстан перанеслі на паўгадзіны раней.
Але трэба было яшчэ злавіць свой чамадан, на такім багажным канвееры:
Аэрапорт у Чыкага - вельмі вялікі і спачатку быў невялікі шок. Асабліва калі да наступнага тэрміналу трэба было ехаць на цягніку! Увага, не толькі ісці пешкам, але і ехаць на цягніку!!!! Яшчэ адзін шок - што людзі вакол, якія бачылі маю разгубленасць адразу пачыналі дапамагаць - дэталёва тлумачачы куды трэба ісці і дзе паварочваць.
На самалёт усё ж такі паспеў, шчэ 1500 км і я быў ў Х'юстане.
Прыляцеў - было каля 12 ночы. Як заўжды - спачатку лавіць чамадан. Пасля ужо на аўтобусе ехаў забіраць аўтамабіль, які арэндавала для мяне кампанія.
З машынай увогуле гісторыя асобная. Бо я атрымаў правы каля 7 год таму і амаль не ездзіў. А тут прыйшлося засвойваць курс маладога байца і аўтамабіліста. Атрымалася дастаткова не блага, асабліва калі улічыць што я упачатку не змог адчыніць багажніку, не зразумеў што пад каменным дахам навігатар не працуе. Тупіў каля гадзіны: )))
Пасля пачалася мая начная вандроўка у напрамку да гатэлю. Дарогу з навігатарам было лёгка знайсьці. Хаця развярнуцца спачатку было таксама праблемай: )
Далей у планах распавесці пра ежу, якая ёсьць тут у Х'юстане (хуткаеж, гарадніна, прадуктовыя крамы), пра працоўнае месца і пра гатэль у якім жыву. Таксама чакайце расповяду пра сустрэчу з #OccupyHouston суполкай на трэнінгу па кансэнсусу, як спросабе прыняцца рашэнняў у суполках.