ГАЛАДОЎКА БУДЗІМІРА

Mar 31, 2011 20:13


Пасля самых жахлівых падзей. Праз нейкі час. Пачынаеш думаць… А жыццё працягваецца! Працягваецца.

Жыццё цудоўнае. Месцамі. Вельмі нават. І ты ўжо плануеш летні адпачынак, хапаеш свежае паветра ды выбіраеш новыя вясновыя туфлі. Па вялікім рахунку, гэта нармалёвая рэакцыя чалавечай псіхікі.


І нармалёвая рэакцыя для беларускага чалавека, якога падзеі 19 снежня закранулі, ды не моцна.

Тым не менш у нашы дні РЭАКЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ на падзеі, што адбываліся ды адбываюцца падчас… ЗАНАДТА АБЫЯКАВАЯ. Не бачым. Не чуем. НЕ ДУМАЕМ. Маўчым… Маўчанне ў нашай краіне - золата! Маўчанне - бяспека, спакой і надзейнасць. ДА ПАРЫ ДА ЧАСУ. ПАКУЛЬ ЯКІСЬЦІ “МАТЭРЫЯЛІЗАВАНЫ СУБ’ЕКТ ЗЛА ДЫ НЕСПРАВЯДЛІВАСЦІ” НЕ ЗАЦІКАВІЦЦА МЕНАВІТА ТАБОЙ І НЕ ПРЫЙДЗЕ ПА ТВАЮ ДУШУ … Але ж гэта будзе няхутка, калісьці “потым”… І, канечне, не з табой. Значыць, можна супакоіцца.

Таленавіты журналіст Дзмітрый Галко, што да нядаўняга часу быў калумністам “Радыё Свабода”, зыходзіць са “Свабоды” на знак пратэсту супраць катаванняў у Гуантанама. Так, амерыканцы не заўжды паводзяць сябе дэмакратычна.

Таленавіты журналіст Дзмітрый Галко астаўляе сабе толькі блог і ў якасці блогера Будзіміра абвяшчае бестэрміновую галадоўку. ЖЭСТ АДЧАЮ МАКСІМАЛІСТА, ЯКІ БЫЎ НА ПЛОШЧЫ 19 СНЕЖНЯ (http://budimir.livejournal.com/103720.html). І НЕ МОЖА ЗАБЫЦЬ. І ЗМЯНІЦЬ НІЧОГА НЕ МОЖА - ЖОРСТКАСЦЮ. Будзімір спрабуе змяніць Беларусь і вызваліць палітычных зняволеных коштам свайго жыцця і здароўя.

Ты журналіст. Цябе хвалюе лёс тваёй роднай краіны. Факт… Але цябе і тваіх блізкіх  не хапалі на вуліцах тваёй краіны. Не збівалі. Не арыштоўвалі. Рэакцыя іншая. ТЫ ПЛАНУЕШ ЛЕТНІ АДПАЧЫНАК, ХАПАЕШ СВЕЖАЕ ПАВЕТРА ДЫ ВЫБІРАЕШ НОВЫЯ ВЯСНОВЫЯ ТУФЛІ. І гэта нармалёва. Гэта наша жыццё… Але Будзімір абвясціў галадоўку. І ты яго разумееш. ТЫ СКУРАЙ АДЧУВАЕШ, ШТО НЕШТА З УСІМІ НАМІ - НЕ ТАК.

заўтрашні фельетон для радыё Рацыя

Previous post Next post
Up