Удзельніцы Плошчы, хворай на рак, не аказалі мэдычнай дапамогі/ГЭТА ЗЛАЧЫНСТВА

Mar 31, 2011 11:16

Originally posted by kilgor_trautt at Удзельніцы Плошчы, хворай на рак, не аказалі мэдычнай дапамогі
У Тацяны Грачанікавай знайшлі пухліну - рак, - яшчэ восеньню. Тады яна дапамагала аднаму з кандыдатаў падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2010 году: зьбірала подпісы, распаўсюджвала агітацыйныя матэрыялы. Напярэдадні выбараў здароўе Тацяны пагоршылася, аналізы былі кепскія. 20-га сьнежня павінна была быць апэрацыя, якой Тацяна чакала некалькі месяцаў. Нягледзячы на гэта, Таццяна пайшла на Плошчу, дзе яе і ейнага мужа зьбілі. Ёй прысудзілі 15 сутак арышту. Тацяна зьвяртался да судзьдзі, да начальніка турмы з просьбай аб мэдычнай дапамозе, ад зьмене формы пакараньня, але яе просьбы былі праігнараваныя.




Пасьля вызваленьня ёй прыйшлося паўторна здаваць аналізы, што адцягнула апэрацыю амаль на два месяцы. Дабраякасная пухліна пераўтварылася ў злаякасную. Ёй дыягнаставалі рак ІІ ступені. Тацяне патрабуецца лячэньне, сям'і - фінансавая дапамога.

Муж Тацяны - Юрась Шпак-Рыжкаў - быў хіба не адзіным апазыцыянэрам у Менскай выбарчай камісіі, быў затрыманы на плошчы, адсядзеў 10 сутак. Звольнены з працы.

Прашу ўсіх неабыякавых дапамагчы гэтай сям'і.

Пішыце на пошту Франаку Вячорку franak.viacorka@gmail.com. Ён паведамiць, якім чынам зьвязацца з гэтымі выдатнымі людзьмі.

ДАПАМОГА ЗАТРЫМАНЫМ, репресссии, рэпрэсаваныя

Previous post Next post
Up