Беларускія жанчыны - палітвязні і аматаркі варыць баршчы/пастсвяточнае/фельетоны для Рацыі

Mar 09, 2011 22:07


100 год таму Клара Цэткін і не спадзявалася, што жанчыны атрымаюць такія правы, якія «слабая» палова чалавецтва мае цяпер. Зразумела ж, гутарка ідзе пра дзяржавы з еўрапейскімі каштоўнасцямі - прыхільнікаў джыхаду і шарыяту разглядаць не будзем. Застаецца спадзявацца, што мусульмане «перарастуць» сваё жорсткае стаўленне да жанчынаў ды іншаверцаў-«кяфіраў» увогуле. Застаецца спадзявацца. Хоць той варыянт, што яны паляцяць з мэтай джыхаду на Марс, - таксама цалкам верагодны. Маладая рэлігія, маладая, а касмічныя тэхналогіі развіваюцца вельмі хутка.

Але вернемся да нашых бараноў...

Дакладней, у Беларусь. Што маем з правамі нашых жанчынаў? Усё адносна - мы ж не Захад і не Усход. Мы вечная супярэчнасць на іх шляху. І справа тут не толькі ў 8 сакавіка, якое ўжо мінула. І справа тут не толькі ў правах жанчынаў. Правы ў іх сякія-такія ёсць. Постсавецкае права спалучаць баршчы, выхаванне дзяцей і працу на карысць радзімы - мы маем гэта права. Радзіма ў большасці выпадкаў забяспечвае нашых мужчынаў такім заробкам, што... жанчынам без працы нельга.

Як ідуць справы ў беларускіх жанчын? Пасля трох выходных дзён у Беларусі яны вяртаюцца на працу. Лідзія Ярмошына дакладна будзе не ў Парыжы, а на сваім адвечным працоўным месцы. Магчыма, на мінулых выходных яна наварыла баршчу на тыдзень уперад. Яна ж тут майстра.

Але ў Беларусі ёсць і іншыя жанчыны.

Беларуска Дар’я Корсак чакае, калі ёй дазволяць сустрэцца з мужам Аляксандрам Атрошчанкавым, які знаходзіцца ў турме незразумела за што.

8 сакавіка дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан уручыла дзесяці жанчынам з розных краінаў прэміі за мужнасць. Прыехаць змаглі толькі восем. Беларуска Наста Палажанка павінна была яе атрымаць. Не атрымала (з рук у рукі) - падпіска пра нявыезд з краіны.

Беларуска Святлана Байкова, следчы па асабліва важных справах Генеральнай пракуратуры РБ, - дакладней, ужо былы следчы - знаходзіцца за кратамі. І цяпер яе абвінавачваюць па 5 артыкулах КК РБ. І нельга сцвярджаць, што яе арышт быў праведзены законна.

Беларускі розныя. Аляксандр Лукашэнка іх павіншаваў. Ці ўсіх беларусак - не зразумела.

Дар’я Ліс, Радыё Рацыя.

пост8сакавіка:), праца

Previous post Next post
Up