Уладкавана

Jun 25, 2013 22:34

Калі ты ляжыш на мяккім ложку,
На старой канапе з парваным паралонам.
Ці ў фатэлі скураным
Сядзіш у гасцях ці дома,
Глядзіш кіно,
Ці навіны на хлуслівым канале,
Што ўсё пад кантролем,
У вясну пасеялі, ў восень сабралі.
Табе, вядома, будуць нешта раіць,
Радзіць, прапаноўваць, пералічваць
каго забралі.
Хто сканаў ад п'янства,
Павесіўся ад згубнага кахання,
Пераехаў у Канаду -
вярнуўся дажываць,
У дом з чырвоным кутом і чыстай вітальняй.
Будуць казаць, што жадаюць на Гоа,
Віцебск, Гомель ці яшчэ якую сраку,
Надалей назаўжды працаваць за грошы,
А не за паўпакоя ў брудным бараку.
Падпявай!
Кажы, што ўсё абрыдла,
Таўкатня ў метро, дарагое бырла.
Кепскі клімат, хвароба тры разы сёлета,
Перакапаныя прашпекты
Мянты - нашчадкі, бляць,
Соні Крокета.
Абрыдзіў дождж зрання,
Да абеду, пасля абеду і працы,
Мокры снег у твар і на прыпынках танцы.
Што ж у гэтым усім ёсць вартага?
Дзе той дзэн?
Адчуванне вечнасці.
Колькі жыць між тых недарэчнасцяў?
Колькі год яшчэ непазбежнасці?
Што параіць? І ці варта раіць?
Кніга за дваццаць баксаў,
гарбата, жанчына аголена,
гарэлка пяць, а гэта танней значыць,
Так тут у нас усё уладкавана,
Такім чынам зроблена.
Previous post Next post
Up
[]