Паміж чысціні шэрага бруку,
Між чыннай паходкі сяржантаў у шэрым,
Я бачыў пустыя, разбітыя шыбы,
І ў кожным аскепку глядзелі як быццам,
Самотныя, але ж такія жывыя.
Я бачыў у кожным люстэрку ў машыне,
У кожнай адталіне, лужыне ў кожнай,
Што доўга стаялі ў ямах-калеях.
Я бачыў так ясна,
Я бачыў так доўга!
Вочы твае, якія глядзелі,
На грубую скуру, мяшкі і маршчыны,
Якія адоліць мяне паспяшылі.
Пустэча бясконцай ракой ахапіла,
І мроі якія я толькі не бачыў!
У снах і відзежах, сухіх перадачах,
Якія з рэкламай пускалі каналы,
Каб тлум паміж думак як быццам пустэча,
Якая праз душу бясконцай ракою,
Імкліва няслася і несла струменем,
У адбымкі скароннай і злой адзіноты.
Нішто ў гэтым свеце не цешыла болей,
Нішто не дарыла надзеі і мары.
Як быццам спіртныя і з дымам пажары,
Палілі з нутра да галодных гістэрык.
Я доўга пражыў гэтак у гэтым абліччы,
Я бачыў як здрада гулялася з сэнсам,
І ў гэтым бязмежжы парэзаных венаў,
Твой погляд мяне пакідаў заставацца
У гэтым балоце!
Між гэтай атруты!
Дзе трупы жывых пояць горкай цыкутай!
Крычаць ім праклёны,
Вінавацяць у здрадзе,
Дзе тварамі любяць ляжаць у салаце.
Цяпер усё не тое з пакінутым мною,
Цяпер хто прымусіць быць кемлівым далей?
Быць моцным і шчырым,
Быць вельмі здаровым.
Усё пылам пайшло!
Усё згарэла да шчэнту!
НІШТО перамогу святкуе ў летку,
Пануе над намі,
Над нашым кагалам,
І ў гэтым нішто ўсяго гэтак замала!
Так мала кахання,
Так мала імпэту!
А толькі парадак і той перазрэлы,
Парадак нямы з нежывою прыроды,
З якога смяюцца наўкола народы.
І ў гэтым НІШТО толькі ззяе пачуцце:
Пачуцце не страху,
Ні боязі нават,
А толькі скруха перабітая жалем,
Што болей няма
Кахання між намі.
Між мной і табою.
А болей нічога.
Нішто будзе правіць каротка ці доўга?
Ужо не хвалюе. Не мае значэння,
Бо свята не будзе, не будзе збавення.
Чырвоную тонкую рыску прайшоўшы,
Жыццё не загояць ні воля, ні грошы.
І толькі я бачу у кожным люстэрку,
У чорнай вадзе хуткіх травеньскіх рэчак,
Якія з-пад лёда свабоду здабылі.
Я бачу так ясна,
Я бачу так доўга!
Вочы твае, і твар твой усё роўна.
ЧЫТАЦЬ ЯШЧЭ