Ціхі цэнтар

Jun 24, 2011 12:57

Выцерці рукі аб чысты абрус,
Нажрацца віном і атрутай.
Бо гонар бярэ, што такі беларус
Жыве паміж пеклам і дупай.

Шчасліва і чынна глядзець у вакно,
Лічыць трактары на прашпекце.
Схадзіць з камсамолкай нарэшце ў кіно
Ды здаць пару еўрыкаў Пеце.

Увечары семкі лузгаць на дыван,
Сасаць аліварыю сціпла.
Хай нехта аблаіць, ці скажа: баран!
Няхай, абы была ўсё ціха.

А заўтра на працу, а заўтра ў бой,
У форму чарнявую ўлезу.
Увесь дзень буду біцца за сціплы спакой,
Лавіць баламутаў й гарэзаў!
Previous post Next post
Up