На пасху

Apr 24, 2011 12:15

Мой шлях ляжыць між доўгіх сцен,
Між чорных сцэн і крохкіх слоў.
Я шмат разоў цягнуўся ў ноч,
На Пасху, каб прыйсці дамоў!

Крывавыя твары праз тканкі начы,
Палохалі шнарамі, позіркам зла.
Я марыў, як смачна паесць калачы,
Чырвоныя яйкі сцягнуць са стала.

Дарога звівалася быццам змяя.
І кожны злачынца прасіў на жыццё.
Забраць спрабавалі, жадала зямля,
У сырую сябе ды каб цела маё.

Прасілі не цешыцца і не спяваць!
Не славіць Магутнага, дбаць пра сябе.
Венік давалі, прасілі прыбраць
Ды цяжка прыбраць усю імжу ў смузе!

Чым дом набліжаўся, тым крок паскараў.
Па вуліцах бег ды спакой парушаў.
Які ж тут спакой калі нехта спачыў,
І раптам ў гэтую ноч акрыяў!

Нацешыцца гэтым ніяк не магу!
Вітаюся гучна, цалую ў шчаку.
Я не журналіст, я прынёс навіну,
Навіну надзеі і смерці граху.

верш

Previous post Next post
Up