Dec 18, 2010 13:01
Я доўга аналізаваў гісторыю змены таталітарных рэжымаў. Звычайна, ў параўнанні з жыццём чалавека яны даволі доўга цягнуцца. Зрэшты, колькі ім не цягнуцца яны заўсёды сканчаюцца. Прычым сканчаюцца надзвычай нечакана. Нешта пачынае адбывацца навокал. Нейкія змены празрыстымі ніткамі ахутваюць наваколле, людзей, прастору і час. Гэта не значыць, што страх, якім быў знітаваны люд некуды знікае, зусім не, ён нарастае і пачынае відавочна пульсіраваць у жылах, робіцца відавочным, але ён ужо не на што ні ўплывае. Змены нарастаюць быццам лавіна, а лавіна можа распачацца з чаго заўгодна: з крыку, з руху, з верша ці песні. Проста народ, нават для сябе самога, нечакана ўсведамляе, што змены адбываюцца тут і цяпер, што іх нельга стрымаць, суцішыць ці заглушыць.
Гісторыя была светкай тысяч неўдалых рэвалюцый, калі дубінкамі ці танкамі атрымлівалася суняць лавіну. Але нельга дакладна сказаць, шо гэта была менавіта лавіна.
Кастрычніцкую рэвалюцыю ніхто не рыхтаваў. Яна здарылася сама сабой. Проста аднойчы элекарат ажыў, ператварыўся ў лютага звера які змёў усё, што было узведзена і назапашана за 600 год. Аніводны аналітык ці экстрасенс не скажа з чаго пачынаецца вызваленне. Быццам маланка, быццам рука Бога дакранаецца да люлзей і тады ўсё атрымліваецца. Мяркую, што беларусы даўно ўжо на чарзе ў Бога, проста яму трэба даць хоць адзін шанец!
думкі