Dec 09, 2010 22:18
Выцерці рукі, высахнуць вусны.
У гэтай прасторы так суха, як у пустках.
Чыстыя вуліцы, чыстыя думкі -
Апошнія знакі, звязаныя рукі!
У гэтай прасторы, у гэтай пустэчы,
Дастак шануюць між поўнай галечы.
Дзе лепшыя душы на неба збіраюць,
Пад небам між бруду глісты засядаюць.
Лаўцы чалавекаў сядзяць у канавах,
І жаб выграбаюць рукамі старанна.
Глядзіце - ахвяра! Ніхто не зірне:
Прайсці, не зважаць, можа так праміне?!
Прыемна, цудоўна, а толькі скарыся,
І дай! Аддасі! Падары! Прытварыся!
Маўклівыя цені лунаюць між бруку,
Там шэпчуць: нармальна! Цярпець нам не ў муку!
Каму паміраць? А кім выхваляцца?
Сачыць, каб давалі - цудоўная праца.
Зірні на сябе, ты мастак альбо сука?
У думках надзея, ці вусціш ды скруха?
верш