Верш

Nov 25, 2010 19:57

 Памятаю як у 2006 сярод тых падзей віраваў верш Хадановіча. Ён быў пастмадэрнісцкі, але ўсесюдны. Як сапраўдны постмадэрнісцкі твор ён быў прапітаны добрым букетам іроніі. Як твор масавай культуры, ён быў шматразова тыражаваны. Яго павесілі на сцену ля выхаду з офіса пэн-цэнтра, яго друкавалі ў газетах, яго посцілі ў ЖЖ і яго чытаў перад натоўпам Хадановічю. Ён віраваў і песціўся на карціне затрыманняў і збіцця, сярод надзеі і расчараванняў, гэты іранічны верш. Гэта быў верш-жарт з усяго таго, што тады адбывалася. З улады, якая выглядае пацешнай, з народу які падаецца трагічным. Гэты верш зусім не пасаваў той сітуацыі, але апынуўся яе натуральным выразнікам. Гэткай пародыяй на рэмікс, рэмікс ружовых рэваоюцыяў. Ён быў культурнай квінтэсэнцыяй падзеі, словам тым, чым сапраўды і з'яўляецца постмадэрнісцкі твор. У культурным плане, магчыма, ён быў больш істотным за "Гадзючнік" НРМ, але, з тым, ў тысячу разоў больш атрутны, за любую роспач, між халадэчы, мянтоў і ежы, канфіскаванай на падыходах да плошчы.
Дык вось да чаго я. Гэта быў зусім не той верш, які прамаўляецца сёння.

думкі, развагі

Previous post Next post
Up