Вобразы сябе

Nov 22, 2010 19:23

 Нажаль большасць вашых знаёмых не здольны падтрымліваць з вамі дастаткова шчыльныя сувязі, каб схопліваць змяненні ў вашым жыцці і асобе, менавіта таму яны ведаюць вас такім, якім сустрэлі ў пэўны прамежак вашага жыцця.
Выхавацелька, для якой вы нават з барадой усё так жа не можаце самі выцерці рот пасля абеду. Настаўніца, для якой вы дагэтага часу падаючы надзеі спартсмен. Аднакласнікі, якія пры кожнай сустрэчы мяркуюць што вы ўсё так жа беспарадкава трахаецеся, хоць вам за сорак. Аднагрупнікі, для якіх вы брудны панк з касічкамі. Першая загадчыцца, якая мяркуе, што вы працуеце на той жа пасадзе і ў той жа канторы, з якой яна пасьпела сысці сем год таму. Дзеці, для якіх вы з нараджэння і да смерці тата. Другая жонка, якая мяркуе, што пасля школы вы былі рэспектабельны сівавалосы джэнтльмен, з вытанчынымі манерамі і Фальцваген Бора. Мянушкі, пасады, імёны, прозвішчы, прафесіі - для вас усё другаснае, а яны мяркуюць, што вы і ёсць цяпер той сапраўдны, кім яны ўбачылі вас Бог ведае колькі год таму.
Словам, калі людзі кажуць, што Мара Карфанья - прыгожая жанчына і толькі, то я ўпэўнены, што гэта не поўная праўда.

думкі, назіранні

Previous post Next post
Up