Пахаванне

Aug 28, 2010 11:54

Часам пра чалавека больш кажа не прыжыццёвыя пахвалы, а яго пахаванне. Канечне, напрыклад Язэп Драздовіч памёр з голаду і нават пахаваць не было каму. Але ж тое, што адбылося на пахаванні Геніюш, альбо Быкава яскрава кажа пра нейкія тонкія ніткі, якія звязваюць магутныя постаці з іх народамі. Зоў крыві кліча, а пляменны абавязак мацнейшы за гэбню ці ідэолагаў у танных гарнітурах. Я прыгадваю пахаванне Паўлава - дзесяткі запалоханых твараў, паўжывых мерцвякоў з апранутымі маскамі самоты цягнуцца аддаць апошнюю пашану адмерлай частцы іерархіі. Магіла, якая хаваецца пад гарой плястыкавых вінкоў ад арганізацый і чынавецтва... быццам пашаны, таго ж кшталту які адпраўляюць мафіёзныя структуры, хоць і там простага люду бывае больш, чым на гэтай урачыстасці. Упэўнены, нешта падобнае было і з Клецковым, ды іншымі "важнымі" асобамі рэспублікі, ад якіх што і застанецца, дык толькі патасны манумент пабудаваны за грошы падаткаплацельшчыкаў. Чалавек прыйшоў, чалавек сыйшоў. А ці можна тое ж сказаць пра Геніюш?

думкі

Previous post Next post
Up