Усё забываюся тут адзначыць, што ўжо выздаравела і нават зьезьдзіла ў сталіцу. Пра гэта казаць можна шмат (напрыклад, пра мілыя крамкі ці рэклямкі, пазьней мо напішу), але цяпер я хачу акцэнтаваць увагу на іншым.
Пакуль там была, набыла сабе нейкі польскі сок. Разглядала тару, заўважыла значку з дрэвам і подпіс, кшталту, "пасадзі дрэва". Спачатку думала, што нейкі пачак адмысловы, што яго саджаць можна (а то ці мала што цяпер напрыдумляюць), але схадзіла па тамтэйшай спасылцы і высьветлілася, што можна саджаць віртуальныя дрэўцы, а яны будуць саджаць сапраўдныя. Ну я і
пасадзіла. :) Зайдзіце, людцы, ды гляньце, каб яно не загнулася. :)