Не саромецца сябе

May 10, 2011 21:45

Магчыма, я абдзеленая шчырасьцю, магчыма, я недастаткова разьняволеная, магчыма, нешта ня так з маім выхаваньнем, магчыма, нейкая яшчэ трасца. Але ў грамадзкіх прыбіральнях мяне заўжды зьдзіўляюць дзяўчаты/ жанчыны, якія вядуць прамы рэпартаж з месца падзей. Выглядае гэта неяк так: размаўляе яна са сваім, трэба думаць, каханым або з сяброўкай, абмяркоўвае нешта надзённае, а пасьля "Ну всё, я в туалет пойду". Яшчэ круцей, калі яна ўжо там працягвае размаўляць. І вы думаеце яна як-небудзь спрабуе маскіраваць гукі? Нічога падобнага. Але верх зьдзіўленьня - дзевачкі, якія спраўляюць патрэбу ў кусьціках (кусьцікаў 3-5 штук на адкрытай мясцовасьці) за некалькі метраў ад людзей. Як кажуць, что естественно, то не безобразно?
Previous post Next post
Up