(Untitled)

Jan 23, 2009 15:16

Вось не было чаго рабіць, пераклала свой конкурсны вершык на расейскую, а да таго ж падабрала сабе літаратурны псеўданім:

Мой литературный псевдоним - Магда Пипеткина. А Ваш?

Read more... )

Leave a comment

malenki_prync January 26 2009, 07:19:09 UTC
Ці можна паспрабаваць перакласьці?

P.S. Вам яшчэ патрэбна "філязофія") Зелянкова?

P.S. 2 Вось ня ведаў, што у Дзеда Мароза дзень народзінаў - 1 студзеня, дакладней быў 1 студзеня ), хаця гэта зусім ня сьмешна :(.

І вось, што яшчэ падумаў, калі так, то ён кожны свой дзень народзінаў адзначаў як сапраўдны хобіт, то бок не атрымоваў падарункі, а сам іх раздаваў!

Reply

cvetnayakapusta January 26 2009, 12:39:42 UTC
можна:))
"пілязопію" сабе ўжо набыла, прабачайце за турбаванне) а Дзед Мароз сапраўды нарадзіўся 1 студзеня, хоць гэта толькі адна з гіпотэзаў, некаторыя даследчыкі прытрымліваюцца іншых канцэпцый, але я падтрымліваю гэтую, паколькі лічу яе найбольш абгрунтаванай) нічога тут асабліва страшнага няма, усе памром раней ці пазней, а хобіцкае тут нешта ё.

Reply

malenki_prync January 27 2009, 07:15:41 UTC
Вось жалка, што "пфілязопія" больш не патрэбна. Мне прыйшлося даставаць гэтую кніжку са сьметніцы, а пасьля адбівацца ад нейкага дзеда ў халаце таматнага колеру ), які хацеў забраць яе сабе.

P.S. а дзе беларускі варыянт верша?

Reply

а вось жа! cvetnayakapusta January 27 2009, 07:33:55 UTC
http://cvetnayakapusta.livejournal.com/28450.html

самой шкада, але мне трэба было тэрмінова здабыць)

Reply

Re: от дзякуй!!! malenki_prync January 27 2009, 07:43:46 UTC
Пайду шукаць таго Дзеда, а як знайду то аддам кніжку і вершык пакажу ) - мо яму спадабаецца )

толькі б ён не разлаваўся, як дзед Мароз з "футурамы" )))

Reply

Re: от дзякуй!!! cvetnayakapusta January 27 2009, 07:47:56 UTC
а чаго яму злаваць, яшчэ і кніжку дадуць, можна пачытаць перад сном (ой!) ці здаць і букіністыку і купіць ... падарункаў дзецям))

Reply

Re: от дзякуй!!! malenki_prync January 27 2009, 07:52:36 UTC
толькі глядзіце, каб ён гэтую кніжку Вам на наступны год не прынёс ))) у якасьці падарунка )
гэты дзед - хітры!!!

Reply

Re: от дзякуй!!! malenki_prync January 27 2009, 08:27:17 UTC
мне нават цяпер падаецца, што ён проста прыкінуўся памерлым, каб увесьці ў зман Вас і Ніцшэ )і каб адпачыць пад час Новага году (пэўна, таксама хацеў звольніцца з працы, ды ня мог, бо дзедамі Марозамі на становяцца, а нараджаюцца:)

Reply

Re: от дзякуй!!! cvetnayakapusta January 27 2009, 09:30:23 UTC
:)) ну не ведаю, у мяне ён памёр, я гэта ведаю, бо я гэта напісала. можа ў nutranyburatina ён і сачкануў проста, там іншая сітуацыя) думаю, што ён, як і бог, уваскрэс праз колькі дзён і таму ўсё ціп-топ, бо падарункі ж аднекуль працягваюць з'яўляцца:D

Reply

Re: от дзякуй!!! malenki_prync January 27 2009, 11:56:35 UTC
У такім выпадку віншую з перамогай!

Бо, як на мой погляд, у вершах трэба намагацца больш рэалізму ) калі памёр, дык не ўставай, а ляжы колькі часу, каб усе вырашылі, што сапраўды памёр. А калі сачкануў і паварушыўся - то на перамогу не разлічвай ).

Хаця калі чытаеш верш ) "Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза" nutranyburatina&paulantipov - то можна ад сьмеху і памерці )))))

Reply


Leave a comment

Up