Таранька ад фашыстаў

Jun 04, 2010 14:48

Значыцца так, тэлефануе сёньня да нас у выдавецтва адна жанчына. Кажа, што ёй вельмі патрэбныя нейкія нашыя кнігі. Робіць замову.

Потым скардзіцца, што яна інвалі, пасьля апэрацыі і ёй цяжка прыехаць да нас на Кантрактовую, ці не маглі б мы даставіць кнігі ей да хаты. Ну, я яе пашкадаваў і вырашыў паехаць. Тым болей, што гэта ж нагода на неколькі гадзінаў раней пайсьці з працы, т.я. я жыву за 10 хвілінаў ад яе.

Прывёз гэтыя кнігі да яе Траешчыну, занёс, а яна як пачала апавядаць мне аб тым, што "Украінай кіруюць жыды", што "мы ж такі вялікі народ", пачала прапанаваць даслаць мне на мыла (жанчына гадоў за 60) кнігу аб "Украіне-Русі, вялікай дзяржаве сусьвету 21 стагодзьдзя" і апавядаць аб тым, як "жыды перакруцілі «Евангелію»"... Даўно ўжо такіх ня бачыў…

Добра, што я не пачаў дыскутаваць, бо адчуў, што могуць ня выпусьціць, калі вырашаць, што я не зусім украінец. Карацей, уцёк)

Але муж гэтай жанчыны, пакуль яна разпавядала "за жыдоў", прыгасьціў мяне таранькай свайго ўлову і выгатаўленьня. Ціпа я жа ўкраінамоўны, т.ё  свой за вызначэньнем, а, значыцца, піва п'ю.

Як я не адмаўляўся, тараньку давялося пакласьці сабе да сумкі.
Так што ёсьць таранька ад фашыстаў і раблю прапанову выпіць піва з ёй. Сказалі, што экалягічна чыстая.

Київ, фашизм, праві, маразм

Previous post Next post
Up