Аб народных характарах...

Mar 21, 2012 00:15

У мяне часам такое адчуваньне, што большасьць Беларусаў падзяляецца на 2 тыпы людзей. Першыя займаюцца вечным самабічаваньнем, абсалютна неабгрунтаванай празьмернай самакрытычнасьцю ва ўсіх сваіх справах, што прыводзіць да зьніжэньня проста чалавечай годнасьці, не кажучы ўжо аб нацыянальнай. Другі тып людзей наадварот паўсюдна ставіць сваё Я вышэй ( Read more... )

Leave a comment

Comments 2

jamayk March 21 2012, 09:41:58 UTC
Наконт першага тыпу згодзен, ён ёсць і ў вялікіх колькасцях. А вось наконт другога не ведаю, такіх ужо эгацэнтрыкаў асабліва не бачу. Самабічаванне і самакрытыка на самой справе шкодзяць Беларусі, бо яны ў нас празмерныя і таму успрыяцце рэальнасці атрымліваецца неадэкватным, добрыя шанцы могуць губляцца з-за разгубленнасці. Заніжанная самаацэнка магла быць прывіта ў выніку цяжкай гісторыі, людзі ў нас не асазнаюць маштабаў генацыду, які ажыццяўляўся ў дачыненні беларусаў напрацягу стагоддзяў(!) і таму адносяцца да сябе і сваёй краіны празмерна строга.

Reply

citus March 23 2012, 08:58:19 UTC
Але ж нават калі й прыйдзе гэтае ўсьведамленьне гістарычнае трагічных падзеяў мінулага, неабходна яшчэ й штосьці рабіць. Адзін мой добры знаёмы выказаў аднойчы думку, што на пачатку 90-х Эўропе як вядома й Расеі быў выгодны Лукашэнка ва ўладзе ў Беларусі, паколькі новая агрэсіўная эўрапейская Нацыя, якая паўставала па-сутнасьці, мела ўсе шанцы пагражаць тым іх ліберальным сілам. Але гэта так, адступленьне. Проста нават калі паглядзець на тых жа жыдоў, усьведамленьне трагедыі сваёй нацыі й тых выпрабаваньняў, якія выпалі на іх долю ў XX cт нават, толькі падмацоўвае іх агрэсіўнае стаўленьне, калі можна так сказаць, да жыцьця. І сваё месца яны ўжо нікому не дазволяць заняць. А ў нас часам чуеш аб вечных пакутах і пасьля цішыня...

п.с. Што да другога тыпу, дык такія высновы зрабіў зь вечнай разьяднанасьці беларускай эліты, дый ня толькі, калі можна так сказаць.

Reply


Leave a comment

Up