У мяне часам такое адчуваньне, што большасьць Беларусаў падзяляецца на 2 тыпы людзей. Першыя займаюцца вечным самабічаваньнем, абсалютна неабгрунтаванай празьмернай самакрытычнасьцю ва ўсіх сваіх справах, што прыводзіць да зьніжэньня проста чалавечай годнасьці, не кажучы ўжо аб нацыянальнай. Другі тып людзей наадварот паўсюдна ставіць сваё Я вышэй за іньшых, сваё меркаваньне лічаць самым правільным, а аб сваёй карысьці (хаця якая там да чорту часьцей за ўсё карысьць) думаюць значна часьцей, чым аб агульнай. У выніку маем, што ўсё Сваё, калі можна так сказаць, ня самае лепшае, паколькі сваё ў любым выпадку ж ніжэй за чужое, але нават калі й лепшае, дык ужо дакладна ніжэйшае за асабістае Я, куды ж бяз гэтага. І каму ад гэтага добра ?! Народ вечных пакутнікаў з аднаго боку й да скрайнасьцяў эгаістаў - зь іньшага. Адныя маўчаць, лічачы, што іх меркаваньне, іх пазыцыя ня вартая ўвагі, іньшыя грэбуюць меркаваньнем астатніх, паколькі толькі яны самыя беларускія Беларусы з усіх Беларусаў.
Самы час пазбаўляцца комплексаў і дурнога эгацэнтрызму, я лічу. Іньшага выйсьця ў нас па-просту няма.
п.с. Чалавек, якому я выказаў гэтыя думкі таксама, распавёў, што ўжо дзесьці гэта чуў. Магчыма. Калі хто-ніць узгадае,
дайле лінк пліз пачытаць.
Вёска Дзікушкі, Гарадзенская вобласьць.