Leave a comment

ahromenka February 6 2013, 08:36:11 UTC
Давайце без хлусни наконт Берасцейшчыны. Калі гэта яна "уваходзіла" ва ўкраінскія землі? І калі і пры якіх абставінах адыйшла да Беларусі? І дзе тамака тыя ўкраінцы жывуць, акрамя пгт. Маларыты?
Зараз пераглянуў процьму матэрыялаў па Берасцейская гісторыі. Адзіны прэцэдэнт - падчас нацыстскай акупацыі частка Берасцейшчыны ўваходзіла ў адміністрацыйную адзінку "акупаванай тэрыторіі Ўкраіны". І ўсё. Калі кіравацца логікай нацыстаў, то Берасцейшчына - Украіна. А калі браць пад увагу тысячагадовую гісторыю месца, этнаграфію, таманіміку ды ўсё іншае - гэта нашая зямля.
Вы ў Бераці хоць раз былі? Я яе ўсю аб'ездзіў, ад Піншчыны да Берасця. Аніякіх нават слядоў украіншчыны там няма. Не думаю, што падобныя прэтэнзіі дадаюць вельмі шанаванаму мною ўкраінскаму нацыяналізму гонару.

Reply

(The comment has been removed)

Re: буквально вчора прочитав ahromenka February 6 2013, 10:07:21 UTC
Наталка Бабіна, якая гэта пісала - мая харошая сяброўка. Але калі ў ёйнае памежнае вёсцы гаварылі на беларуска-украінскім суржыку, гэта не азначае, што Берасцейшчына - Украіна. Як, напрыклад, калі ў Рэпкінскім р-не Чарнігаўшчыны гавораць на тым жа беларуска-украінскім суржыку, не азначае, што Чарнігаў - Беларусь ( ... )

Reply

chepurnyi February 8 2013, 07:36:49 UTC
Без "хлусні" -- ніхто й не говорить, що берестейщина належала Україні, як і Мараморщина. Мова про те, що це є українські етнічні землі. А політична належність -- річ інша. До речі, читаю зараз книгу В.Черчілля -- так там цікаво описано як дуже приблизно вставнолювали кордни між Німеччиною і Польщею, Мадярщиною і Румунією після війни... Що вже казати про Україну?

Reply

ahromenka February 8 2013, 09:00:06 UTC
Коштам чаго Берасцейшчына - "этнічныя ўкраінскія землі"?
Па пунктах:
а) насельніцтва, вынікі перапісаў, якія праводзіліся. Украінцаў там большасць? Ці людзей, якія самаідэнтыфікаваліся ўкраінцамі? Ці была калісьці большасць Берасцейшчыны - ўкраінцамі?
б) мова. Яна ўкраінская?
в) фалькоёр. Ён украінскі?
г) Тапаніміка-гідраніміка. Украінская?
д) Культурны полюс для Берасйцейшчыны - Кіеў, Львоў, Луцк?
е) прозвішчы пераважнае большасці насельнікаў - пераважна украінскія?
Калі ласка, адкажыце па ўсіх азначаных пунктах. А потым адкажу я.

Reply


Leave a comment

Up