Leave a comment

Re: буквально вчора прочитав ahromenka February 6 2013, 10:07:21 UTC
Наталка Бабіна, якая гэта пісала - мая харошая сяброўка. Але калі ў ёйнае памежнае вёсцы гаварылі на беларуска-украінскім суржыку, гэта не азначае, што Берасцейшчына - Украіна. Як, напрыклад, калі ў Рэпкінскім р-не Чарнігаўшчыны гавораць на тым жа беларуска-украінскім суржыку, не азначае, што Чарнігаў - Беларусь.
Увогуле, тое, што яна зараз робіць, называецца - "Дзед Мароз з запалкамі", як у савецкіх карыкатурах 60-х гадоў. Гонару гэта ей не надае.
Зараз магу накідаць процьму прыкладаў ці не ад 16 ст. "Пратаколы берасцейскіх соймікаў", напрыклад - яны ўкраінскай мовай напісаныя? А прозвішчы дэлегатаў тых соймікаў - украінскія? Паглядзіце перапісы той жа Берасцейшчыны - людзі там самаідэнетыфікуюцца "ўкраінцамі"? Паглядзіце фальклёр Берасцешчыны - там што, украінскія песні украінскія казкі, украінская мова? На адказ "пераважна паляшуцкая" не прымаецца: беларускія палешукі наш субэтнас. Увогуле: дзе і пры якіх абставінах Берасцейшчына была Ўкраінай, і на якіх падставах увайшла ў склад Беларусі? Была акупаваная, ці была аддазеная "валявым рашэннем", ці яшчэ нешта? Як хочаце - магу зараз накідаць Вам ЖЧ людзей з Берасцешчыны (Кобрын, Пінск, Берасце ды інш). Прытым з местачковымі ці вясковымі каранямі. Запытаецеся ў іх, ці гэта "Ўкраіна".

Reply


Leave a comment

Up