Feb 05, 2011 14:17
Чытаю зараз Караткевіча, "Каласы пад сярпом тваім".
Не буду шмат гаварыць аб тым, якая гэта кніга, хто чытаў, той і сам ведае, а тым, хто не чытаў - усё роўна не растлумачыш, кнігу трэба ведаць, каб судзіць аб ёй.
Проста хочацца працытаваць тут урывак з яе, які мяне вельмі ўразіў, і які мне здаецца актуальным і дагэтуль, бо кожная байка стаіць на падмурку рэчаіснасці, якая, як высвятляецца, не вельмі змяніласяз тых часоў:
"Бог дзяліў між народамі землі. Адным тое, другім - тое. Прыйшлі беларусы... Вельмі ж пану богу спадабаліся. Ён і пачаў нас надзяляць: “Рэкі вам даю поўныя, пушчы - нямераныя, азёры - нялічаныя. Спёкі ў вас ніколі не будзе, але і холаду - пагатоў. Зажэрціся на багатай зямлі не дам, каб былі ўвішныя, кемлівыя, працавітыя, але і голаду ў вас ніколі не будзе. Наадварот, у голад шмат багацейшыя людзі будуць да вас прыходзіць. Не ўродзіць хлеб, то ўродзіць бульба. А яшчэ звяры і дзічына ў пушчах чародамі, рыбы ў рэках касякамі, пчолы ў борцэх мільёнамі. А травы - як чай. Не будзе голаду. Жанчыны ў вас будуць прыгожыя, дзеці - дужыя, сады - багатыя, грыбоў ды ягад - заваліся. Людзі вы будзеце таленавітыя, на музыку, песні, вершы - здатныя. На дойлідства - таксама. I будзеце вы жыць ды жыць, ну як...” Тут яго Мікола ў бок штурхае: “Пане божа, да вы падумайце. Гэта ж вы ім рай аддаяцё! Гэта ж вы бо-жа мой!.. Ды яны пры іхняй языкатасці туды з сапраўднага раю ўсіх перавабяць! Яны ж языком менцяць - дай бог нам за вамі”. Бог падумаў, крэкнуў, але назад адбіраць не будзеш. Сапраўды, ёсць ужо яна, зямля. Лані бягуць - лес варушыцца. Рыба чаўны з вады выціскае. Дрэвы - да сонца. “Добра, - кажа, - зямля будзе - рай. А каб не занадта вы перад маім раем ганарыліся - дам я вам найгоршае ўва ўсім свеце начальства. Яно вам таго раю трохі збавіць дый пыхі трохі-трохі вам саб’е. Гэта вам для раўнавагі”. Вось яно як!"
(© У. Караткевіч, "Каласы пад сярпом тваім", кніга 2, частка XII)
Моя виртуальная настольная книга,
Беларусь,
Думкі