Больш за месяц знаходжуся ў іншай краіне. Напэўна, трэба рабіць якія-небудзь вынікі, але не ведаю, якія. Паспрабую.
- Не палю больш за 600 дзён.
- У мяне няма досведу ў правастароннім руху, але ў левастароннім мяне ўжо нічога не можа напалохаць.
- Для таго, каб троху схуднець, трэ пачаць спаць па начах. У бяспецы.
- Раней я думала, што я сама выхоўваю сваіх дзяцей і дапамога бабуль мне не патрэбна, да і ўвогуле, яе наўпрост няма. Не! Усё не:) і была, і патрэбна.
- Я нічога не ўмею і не ведаю.
- Я на волі.
Цяжка пакуль пісаць, бо незразумела, аб чым. Магу, напэўна, зрабіць такі лайфстайл, каб потым успомніць, што мяне хвалявала ў гэтыя дні. Падумаю аб гэтым