У Беларусі з’явілася новая звышхуткая тэхналогія перадачы дадзеных - HSPA+. Хуткасць інтэрнэту дасягае 16 Мбіт/сек. Мабільны аператар life:) запусціў новую тэхналогію перадачы дадзеных - HSPA+. Гэта апошняя прыступка развіцця сувязі перад прыходам так званага чацвёртага пакалення стандартаў.
Пакуль што навінкай могуць карыстацца толькі жыхары Мінска і Гомеля. У кожным з гэтых гарадоў усталявана па 50 базавых станцый HSPA+. У Бліжэйшы час паслуга з’явіцца і ў іншых абласных цэнтрах.
Стандарт HSPA+ іншымі словамі называецца 3,75G - гэта яшчэ не чацвёртае пакаленнне, але ўжо і не трэцяе. Хуткасць перадачы дадзеных усё павялічваецца, але і патрабаванні да тэхнікі ўсё больш жорсткія.
Хто скарыецца новай тэхналогіяй?
Прадстаўнікі life:) пераконваюць што папярэднім ноў-хаў кампаніі, 3G - памятаеце бясконцыя рэкламныя ролікі з рэперам Сярогам? - карыстаецца кожны шосты абанент кампаніі. Гэта ажно 200 тысяч чалавек. Як быццам бы 50 тысяч з іх змогуць беспраблемна перайсці на HSPA+. Сапраўды, частка мадэмаў, якія падтрымлівалі ранейшыя фарматы сувязі, запрацуюць і на новай хуткасці. Дарэчы, у інтэрнэт-крамах самы недарагі мадэм каштуе $100.
Іншыя аператары мабільнай сувязі - МТС і “Вэлком” таксама абяцаюць сваім абанентам новы фармат сувязі, праўда, дагнаць life:) яны пакуль што не могуць. 15 сакавіка “Вэлком” запусціў-такі 3G-сувязь. МТС застаецца аўтсайдэрам.
Туркі зноў наперадзе
Там часам Life:) нацэліўся на чацвёртае пакаленне сувязі - LTE. У тэорыі хуткасць перадачы інфармацыі можа дасягнуць 40 мегабайтаў у секунду. Турэцкая кампанія пакуль што гатовая ўкладваць проста шалёныя інвестыцыі ў беларускую інфраструктуру, нягледзячы на ўбытковыя гадавыя справаздачы.
//moladz.org Этапы развіцця стандартаў мабільнай сувязі ў Беларусі
2G GSM + GPRS
2.75G EDGE - тут спыніўся МТС
3G UMTS (W-CDMA) - тут спыніўся Velcome
3.5G HSDPA
3.75G HSPA+ - тут спыніўся Life:)
4G WiMAX / LTE