Народ прамаўляе: Хіба нашыя заробкі падскочылі як цэны?

Nov 20, 2012 12:18

Сёньня пачуў размову дзьвух кабетаў у грамадзскім транспарце. Гаворка тычылася ўзроўню заробкаў і росту цэнаў. Адна зь іх прамовіла: "Што раней каштавала 50 капеяк зараз каштуе 50.000 рублёў. А хіба нашыя заробкі так узрасьлі? НЕ! Мы б зараз мусілі атрымліваць недзе 20 млн. рублёў, а не каля 2 млн."
"Канешне" - пагадзілася другая - "А яны нам па ТБ пра справядлівасьць ды падвышку расказваюць."
Previous post Next post
Up