Перакручванне, перабольшванне ці як?

Apr 12, 2014 16:49

Шаноўнае спадарства. Зноў я з пытаннем ( Read more... )

Leave a comment

Comments 11

shurix83 April 12 2014, 14:32:05 UTC
Дык што ён канкрэтна робіць "перабольшвае іх значэнне" ці "выварочвае наадварот вашую думку"?
Ясная рэч, што для другога выпадку ўжываць "перабольшванне" неяк некамільфо - бо ён можа і памяншаць факты або нават зусім лухту нейку вярзьці.

Перакручваць факты неяк дакладней будзе. Яшчэ часам кажуць "пераяб...ць факты", але не зусім літаратурна ;-)

Reply


anonymous April 12 2014, 20:34:28 UTC
У такой сытуацыі трэба ўжываць беларускія словы: прыдумляць, брахаць, хлусіць, ашукваць, віхляць, хітраваць, прыхарошваць і г.д. - у залежнасьці ад кантэксту, а не прыстасоўваць нейкія расейскія выразы.

Reply


k_ja_ra April 12 2014, 23:40:23 UTC
Дзякую за адказы. Вы ўсе маеце рацыю. Не трэба прывязвацца да дакладных рускіх словаў. Збольшага я так і раблю, прынамсі стараюся. Але здараюцца выпадкі, калі чамусьці хочацца скарыстацца менавіта дакладным адпаведнікам. Відаць, гэта своеасаблівыя трапныя рускія словы, якія па адчуваннях ніяк не атрымліваецца паўнавартасна замяніць. І так, безумоўна, гэта вынік мыслення па-руску. Хай не ў поўным аб'ёме, але, як мінімум, часткова. (
Будзем змагацца з гэтым і надалей.) Пагатоў насамрэч чаго-чаго, а словаў у беларускай мове хапае.))))))

Reply


filskeit April 12 2014, 23:55:30 UTC
5. что. Разг.
Сознательно исказить какую-л. информацию, обернув её в свою пользу. П. суть статьи. П. факты, события. П. мнение большинства.

6. пераноснае значэнне размоўнае слова Сказіць, змяніць сэнс, змест, форму чаго-н. Той факт.. падхапілі ўжо кулацкія языкі, перакруцілі, прылажылі яшчэ ў дзесяць столак. Крапіва. Па тым, як Карніцкі наўмысля перакруціў слова кадры і вымавіў яго з асаблівым націскам, Каліта зразумеў, што гутарка.. будзе не вельмі лагодная. Паслядовіч.

Здаецца, “перакруціць” падыходзіць: перакруціць сутнасць артыкула; перакруціць факты, падзеі; перакруціць думку большасці.

“Перабольшыць” - не падыходзіць.

Reply

k_ja_ra April 13 2014, 14:20:18 UTC
дзякуй.)

Reply


vital_stan April 14 2014, 08:07:13 UTC
Вось значэнні, якія леглі ў аснову пераноснага "передергивать":
Рывком, дергая, перемещать, перетаскивать через кого-либо, что-либо.
...
Жульничая в карточной игре, подменять, подтасовывать и т.п. карту.

Вось як тлумачыцца пераноснае значэнне "передергивать":
Сознательно искажать что-либо, подменяя одно другим (в изложении, разговоре, рассуждениях) .

Адсюль парада: падмяняць (паняцці/сэнсы), махляваць (з паняццямі/сэнсамі). Прамоўцы вышэй кажуць, што не абавязкова шукаць дакладны адпаведнік, але гэта справядліва хіба тады, калі няма намеру дакладна ахарактарызаваць спосаб перакручвання. А раптам гэта якраз і важна? Бо можна ж рабіць гэта рознымі спосабамі і можа быць важным паказаць гэтую розніцу спосабаз ці іх разнастайнасць.

Reply

k_ja_ra April 15 2014, 07:21:05 UTC
Дзякую вам за адказ. Вельмі цікава пра першапачатковы сэнс слова ў рускай мове. Дзякуй.

Reply


Leave a comment

Up