Apr 12, 2014 16:49
Шаноўнае спадарства. Зноў я з пытаннем.
Як назваць па-беларуску моманты, калі ў дыскусіі апанент знарок скажае факты, ці перабольшвае іх значэнне, ці выварочвае наадварот вашую думку?
Адным словам тое, што ў рускай мове завецца "передергиванием".
Бачу, чую, чытаю ў такім сэнсе "перакручванне". Але мне яго замала ці што. Ці хутчэй яно не зусім правільна адлюстроўвае сутнасць з'явы, якую хочацца ім назваць. Перакручванне ад дзеяслова перакруціць мае дакладны сэнс. Тады ўжо перабольшванне хутчэй?
А можа ёсць яшчэ варыянты?
Як кажаце ў такіх выпадках вы?
Дзякуй.