Leave a comment

Comments 31

dassax December 1 2012, 08:55:34 UTC
Калі вы ўжо пачняце чытаць тлумачальныя слоўнікі? Там напісана: УСТАЛЯВАЦЬ 1) Паставіўшы, змясціўшы куды-н, устанавіць належным чынам

Reply

filskeit December 1 2012, 09:14:04 UTC
А... Ну добра. А гэта не пра нешта масіўнае? Пра станок, напрыклад?

Дарэчы кажучы, у выразе праграма ўсталявалася нармальна, паводле таго ж слоўніка, - моўная памылка, бо ўсталявацца (звярніце ўвагу на прыклады да першага ўжывання):

1. Надзейна ўстанавіцца, умацавацца, зрабіцца ўстойлівым, наступіць. Улада ўсталявалася. Зіма ўсталявалася. Усталявалася цішыня.

2. Асесці, уладкавацца дзе-н. Ён усталяваўся на новым месцы.

3. Наладзіцца, замацавацца, стаць звычаем, традыцыяй. Паміж імі ўсталяваліся добрыя адносіны. У нас ужо ўсталявалася такая традыцыя.

Reply

dassax December 1 2012, 09:21:24 UTC
спадзяюся, гэты допіс быў жартам

Reply

vital_stan December 1 2012, 09:23:12 UTC
Гэта камп'ютарная тэрміналогія, новыя паняцці. Не прыдумаеш жа для кожнага новага паняцця новае слова, выкарыстоўваюцца старыя. Усталяваць у значэнні install - гэта і сінонім устанавіць (размясціць праграму ўнутры, замацаваць яе там) і сугучнае з размоўным інсталяваць.

Reply


vital_stan December 1 2012, 08:58:28 UTC
Ганарыста непрыбытковыя - загадка сапраўды, мо, нешта пра гордых пралетарыяў?
Новаўводны - штось звязанае з новаўводзінамі?
Гнуткі - хто, што? Дыск, яшчэ нешта? Патрэбны кантэкст.

Install - усталяваць.

У Пашкевіч (анг.-бел.):
instal(l) v.t. 1) афіцыйна ўводзіць каго на пасаду 2) ставіць (машыну); усталёўваць (праграму) 3) праводзіць (электрыку, агравальную сыстэму)

"Усталяваць" у ТСБЛМ:
УСТАЛЯВАЦЬ
(дзеяслоў | закончанае трыванне)
1. Паставіўшы, змясціўшы куды-н., устанавіць належным чынам. У. станок. [...]

Reply

filskeit December 1 2012, 09:18:19 UTC
У мяне застаюцца падазрэнні наконт тлумачальных слоўнікаў (гл. адказ dassax'у).

Мог бы я паверыць Пашкевіч, але рэдагаваў жа слоўнік Шупа. А Шупу я не давяраю.

Reply

vital_stan December 1 2012, 09:20:02 UTC
Вось не думаю, што Шупа там нешта дапісваў ці выкрэсліваў.

Reply

shupa December 1 2012, 16:54:19 UTC
што там было да рэдагаваньня - не прысьніць у страшным сьне нават хвільськейт

Reply


vital_stan December 1 2012, 09:50:49 UTC
Вось Windows выпусціць Internet Explorer з беларускай лакалізацыяй - будзе з чаго выбраць і што ацаніць яшчэ.

Reply

(The comment has been removed)

vital_stan December 1 2012, 13:12:09 UTC
У нас як ні перакладай - заўсёды знойдзецца той, хто з нечага пакпіць. І чаму Вы адразу настройваецеся на горшае? Давайце пачакаем і паглядзім.

Reply


markiz_de_kiss December 1 2012, 09:53:24 UTC
"Усталяваць" ужо даўно нармальна ўспрымаецца, не муціце ваду.

Reply

filskeit December 1 2012, 10:01:51 UTC
Дык можа яно ўспрымаецца нармальна праз нашу агульную непісьменнасць?

Reply


znikla December 1 2012, 10:18:05 UTC
Ёсць такая нармальная моўная з'ява - семантычныя калькі. Што зробіш, калі камп'ютарамі і праграмамі мы карыстаемся актыўна хіба гадоў 15, а асноўныя тлумачальныя слоўнікі былі складзеныя раней? Што зробіш, калі да таго не было ў беларускай мове нават такога паняцця? Што зробіш, калі абсалютная большасць камп'ютарных тэрмінаў паходзяць з англійскай? У такім выпадку абсалютна адэкватна запазычыць з яе новае значэнне, якога ў беларускай мове не было, для слова, якое ў беларускай мове было. Якія праблемы?

Reply


Leave a comment

Up