Leave a comment

dassax December 1 2012, 08:55:34 UTC
Калі вы ўжо пачняце чытаць тлумачальныя слоўнікі? Там напісана: УСТАЛЯВАЦЬ 1) Паставіўшы, змясціўшы куды-н, устанавіць належным чынам

Reply

filskeit December 1 2012, 09:14:04 UTC
А... Ну добра. А гэта не пра нешта масіўнае? Пра станок, напрыклад?

Дарэчы кажучы, у выразе праграма ўсталявалася нармальна, паводле таго ж слоўніка, - моўная памылка, бо ўсталявацца (звярніце ўвагу на прыклады да першага ўжывання):

1. Надзейна ўстанавіцца, умацавацца, зрабіцца ўстойлівым, наступіць. Улада ўсталявалася. Зіма ўсталявалася. Усталявалася цішыня.

2. Асесці, уладкавацца дзе-н. Ён усталяваўся на новым месцы.

3. Наладзіцца, замацавацца, стаць звычаем, традыцыяй. Паміж імі ўсталяваліся добрыя адносіны. У нас ужо ўсталявалася такая традыцыя.

Reply

dassax December 1 2012, 09:21:24 UTC
спадзяюся, гэты допіс быў жартам

Reply

vital_stan December 1 2012, 09:23:12 UTC
Гэта камп'ютарная тэрміналогія, новыя паняцці. Не прыдумаеш жа для кожнага новага паняцця новае слова, выкарыстоўваюцца старыя. Усталяваць у значэнні install - гэта і сінонім устанавіць (размясціць праграму ўнутры, замацаваць яе там) і сугучнае з размоўным інсталяваць.

Reply

filskeit December 1 2012, 09:40:09 UTC
Нейкі не вельмі лагічны перанос паняцця: зіма ўсталявалася, улада ўсталявалася, цішыня ўсталявалася... праграма ўсталявалася? Стала ўстойлівай?

Маскоўцы палічылі патрэбным дадаць "инсталлировать" у свой арфаграфічны слоўнік. Я думаю, гэта быў бы найлешпы выхад і для нас: інсталяваць - і ніякіх пытанняў.

Reply

vital_stan December 1 2012, 09:34:51 UTC
Разглядайце "ўсталявацца" як вытворнае ад вышэйзгаданага "ўсталяваць" у значэнні 1, і ўсё будзе ў парадку.

Reply

filskeit December 1 2012, 09:40:46 UTC
Аб гэтым напісалі б стваральнікі слоўніка.

Reply

vital_stan December 1 2012, 09:47:31 UTC
Станкі не ўмелі ўсталёўваць сябе самі. А праграмы могуць. Тады людзі не ведалі шмат пра камп'ютарныя праграмы.
От, Вы як той самы чалавек з сяла :) А ўвогуле, тэрміналогія - такая рэч, яна створаная для таго, каб яе засвоілі як вайсковы статут, не думалі пра яе паходжанне.

Reply

filskeit December 1 2012, 09:57:24 UTC
Ну, станок можа ўсталёўвацца кімсьці, хіба не?

Але ці не будзе і ў выпадку са станком значэнне не проста "ўстанавіць", а "зрабіць устойлівым", "устойліва ўстанавіць"?

Reply

vital_stan December 1 2012, 10:09:35 UTC
Ну, станок можа ўсталёўвацца кімсьці, хіба не?
Можа, гэта проста граматыка, чаго пра яе лішні раз у слоўніках пісаць. Тут залежны стан. А калі праграма ўсталёўваецца (не кімсьці, а сама) - тут зваротнасць, іншы выпадак.

Але ці не будзе і ў выпадку са станком значэнне не проста "ўстанавіць", а "зрабіць устойлівым", "устойліва ўстанавіць"?
У прынцыпе так. (1. Паставіўшы, змясціўшы куды-н., устанавіць належным чынам.) Не абы-як, а сумленна. Так што праблемы няма. Гэта і маецца на ўвазе, як правіла.
Хіба калі спатрэбіцца падкрэсліць, што станок ці праграма устаноўленыя неабавязкова ўстойліва і належным чынам, то пашукайце іншае слова. Напрыклад, у гарантыйным пагадненні - каб потым даводзіць сваю пазіцыю са слоўнікам у руках, маўляў, нідзе не сказана, што трэба ўстанавіць належным чынам :)

Reply

filskeit December 1 2012, 10:17:06 UTC
Хіба калі спатрэбіцца падкрэсліць, што станок ці праграма устаноўленыя неабавязкова ўстойліва і належным чынам, то пашукайце іншае слова.

Дык бачыце, у гэтым і праблема, і бяда: карыстальнікі беларускай мовы розныя адценні слоў мяшаюць у кашу.

Беларуская мова жыве ў цяжкіх умовах. Звычайна чым даўжэй жыве пісьмовая мова, тым яна багацей. У нас - наадварот, чым даўжэй "жыве" беларуская мова, тым прымітыўней робіцца.

Reply

vital_stan December 1 2012, 10:23:44 UTC
Спецыяльная тэрміналогія - заўжды нейкія рамкі. Агульныя значэнні слова з усімі адценнямі, дай бог, карыстальнікі мовы не забудуць.

Reply

filskeit December 1 2012, 10:28:25 UTC
Агульныя значэнні слова з усімі адценнямі, дай бог, карыстальнікі мовы не забудуць.

Яшчэ як забудуць, сукіны дзеці. Інфа 100 %.

Reply


Leave a comment

Up