Бортніцтва

Dec 23, 2008 15:27

 Хацеў бы распачаць ня вельмі простую тэму - Бортніцтва, як справу Дзядоў, як справу святую і запаведную.
Сам я пакуль ня бортнік - але жаданьне ёсьць такое....
Таму пакуль зьбіраю тое, што ёсьць і прыйдзе час буду рабіць і аднаўляць.

Але вось ў чым ўся справа - этнаграфіяй я займаюся даўно (9 год мэтанакіравана ды яшчэ з самага дзяцінства накопліваў ( Read more... )

бортніцтва, пчалярства

Leave a comment

Comments 9

zabavin December 23 2008, 17:05:46 UTC
Шкада, а я не знайшоў у гэным годзе той борці на дубе сярод балота, на якую заглядаўся ў мінулыя. Магчыма звалілася... Затое ведаю вёску дзе на дварах бачыў некалькі, але моцна не прыглядаўся, ці былі там пчолы.

Reply


beekeeper December 23 2008, 17:25:06 UTC
таксама даўно падумваў пра суполку беларускіх бортнікаў-пчаляроў.
але нешта стрымлівала - пачуццё сакральнасці тэмы, прыхаванасці, нейкае дзіўнае унутранае нежаданне дзяліцца ведамі.
добра што вы распачалі - далучаюся!

Reply


alaksej December 23 2008, 21:11:00 UTC
Сёе-тое чуў ад свайго бацькі пра лясное бортніцтва, як яно было ў нас на Палесьсі. Вельмі рэдка, але бачыў падчас экспедыцый борці на дрэвах. Так, сёлета бачыў борць на могілках.

У Крупскім раёне назіраў у аднаго гаспадара пасеку, дзе пчолы утрымліваюцца ў калодах, пастаўленых нахілена.

Мяркую, трэба пытацца ў старых мужчын у раёнах, дзе гэта было пашырана перад вайной і яшчэ пасля вайны. Напрыклад, паўночная частка Петрыкаўскага раёна.

Reply


skepsys December 23 2008, 23:07:56 UTC
раю такі зрабіць у тэксьце спасылку на вашую суполку. напрыклад так: bortnictva (пішацца так: bortnictva).

таксама дадаў яе ў сьпіс сяброўскіх суполак.

Reply

drygavich December 24 2008, 07:42:46 UTC
Дзякуй за падтрымку - зрабіў спасылку - зараз выглядае лепей!

Reply


anonymous December 24 2008, 16:14:04 UTC
у Латгаліі бачыла борць на дрэве. са Старых Дарог есць фота прыладаў. каб узлязаць на дрэва, там жа былі жывыя бортнікі.Пчолы сапраўды сакральнаярэч, але рабіць з бортніцтва закрыты клан, элітную тусоўку не варта. Справа ня лёгкая, патрабуючая ад пчаляра таленту і ведаў, чужыя і так не палезуць, занадта не папсовая справа... :)

Reply


Leave a comment

Up