Хацеў бы распачаць ня вельмі простую тэму - Бортніцтва, як справу Дзядоў, як справу святую і запаведную.
Сам я пакуль ня бортнік - але жаданьне ёсьць такое....
Таму пакуль зьбіраю тое, што ёсьць і прыйдзе час буду рабіць і аднаўляць.
Але вось ў чым ўся справа - этнаграфіяй я займаюся даўно (9 год мэтанакіравана ды яшчэ з самага дзяцінства накопліваў веды пра ўсё што наўкола мяне і маёй Роднай мясьціны).
Але покуль нічога пра бортніцтва не знайшоў.... Паўстае пытаньне - дзе ўсё падзелася?
Знікла?... ці схавана?...
Напэўна ўсё ж такі схавана - бо Борць (для мяне) - як запаведны гай, да якога ня проста дайсьці і дзеля чаго трэба шмат чаго ведаць.
Так, будзем паціху ісьці наперад.
Амаль 9 гадоў я лазіў па лясох і пушчах, палёх і лугох (ў сваім кутку) - але ніякай Борці не знаходзіў (іх нібыта ня стала), але даходзілі звесткі, што пчалярствам ў вёсцы займалася шмат сялян (былі і кланы Пчалярнікаў).
Але ніводнага не засталося - а калі і пытаешь Пчаляра пра Борці - ён і ня ведае....
Аднак, ёсьць яшчэ неўміручае і нясгаснае вогнішча - ёсьць яшчэ Беларуская Борць!
Так ў восень (гэным годам) ў лесе ў балотах я нарэшце знайшоў старую Борць - стаяла яна на дубе і красавалася - сьвяцілася як праменьчык і казала - ёсьць яшчэ...
Вось з гэнага я і пачаў вывучаць Беларускую Борць.
Калі каму цікава, заходзьце калі ласка ў суполку bortnictva - там пакуль сабраны як мага поўныя зьвесткі пра БОРЦЬ (будуць яшчэ яны дапаўняцца і ўдасканальвацца).
bortnictva - БОРТНІЦТВА ў нашых Краёх!