Беларуская батлейка

Sep 04, 2008 23:09

Беларускi народны тэатр батлейка з’яўляецца адным са старажытных відаў беларускага мастацтва. Назва батлейка (Bethleem) паходзiць ад горада Вiфлеем, дзе, згодна бiблейскай легендзе, нарадзiўся Iсус Хрыстос. Пра сувязь паходжання батлейкi з бiблейскай тэмай сведчаць кананiчныя сюжэты пастаноўкi "Цар Iрад". Іншыя варыянты назвы гэтага старажытнага ( Read more... )

батлейка, народны тэатар, лялькі

Leave a comment

jakubaniec September 4 2008, 20:57:57 UTC
Ад Віфлеему мусіла б быць "віфлейка" :)

Reply

skepsys September 5 2008, 08:46:28 UTC
вафлейка тады ўжо ;)

Reply

Віфлеем Біфлеем shanibor September 5 2008, 22:07:55 UTC
Віфліем - то ў маскалёў. У клясічным правапісе Вавилон - Бабілён, символ - сымбаль падаецца.

Reply

Фівы -Тэбай, віфліоліка - бібліятэка. juli_erde September 5 2008, 23:25:42 UTC
Не толькі ў клясычным правапісе, але і ў карэктным грэцкім вымаўленьні.

Reply

Re: Фівы -Тэбай, віфліоліка - бібліятэка. skepsys September 6 2008, 17:29:54 UTC
дарэчы, здаецца maryujka_ казала, што яны некалі на перакладніцкай майстроўні абмяркоўвалі каб ў перакладах усё ж пакідаць звычныя назвы, кшталту Фіваў. бо Тэбы і Хадсаны не зусім зразумелыя могуць быць чытачам. спрэчнае пытаньне, карацей.

Reply

А ці не тая гэта майстоўня... juli_erde September 6 2008, 20:33:38 UTC
...якую я таксама наведвала :)
Ну так, безумоўна, спрэчнае. Для абываталяў трэба пакідаць усё, як ім звыкла. Аднак сапраўднае мне падаецца больш вартым для ўжываньня. Дарэчы, бачна, што клясычны беларускі правапіс лепей трансьлюе першакрыніцы.

Reply


Leave a comment

Up