Беларуская батлейка

Sep 04, 2008 23:09

Беларускi народны тэатр батлейка з’яўляецца адным са старажытных відаў беларускага мастацтва. Назва батлейка (Bethleem) паходзiць ад горада Вiфлеем, дзе, згодна бiблейскай легендзе, нарадзiўся Iсус Хрыстос. Пра сувязь паходжання батлейкi з бiблейскай тэмай сведчаць кананiчныя сюжэты пастаноўкi "Цар Iрад". Іншыя варыянты назвы гэтага старажытнага тэатра - вяртэп (лялечнае прадстаўленне), батлеемка, астмейка цi жлоб. Канструкцыйным правобразам батлейкi была панарама-скрыня невялiкага памеру з нерухомымi лялькамi. Аб’яднанне панарамы з прынцыпам "ажыўлення" лялек прывяло да ўзнiкнення ў Заходняй Еўропе ў XV ст. тэатра батлеечнага тыпу.

Для лялечнага беларускага тэатра характэрны тыя ж элементы, што i для заходне-еўрапейскага тэатра эпохi сярэднявечча...

Вялікі і грунтоўны артыкул аб беларускае батлейцы: Наталля Саўчук - Беларуская батлейка (Беларускі гістарычны часопіс, №3, 2003)

батлейка, народны тэатар, лялькі

Previous post Next post
Up